Артыкулы: Друцкі-Сакалінскі (Сакалінскі) Ян Юр’евіч

Друцкі-Сакалінскі (Сакалінскі) Ян Юр’евіч (?—1651?) — дзяржаўны дзеяч. Маршалак аршанскі з 1622.

З роду князёў Друцкіх-Сакалінскіх. Бацька: Юрый Паўлавіч (?—да 10.4.1606). Маці: Аляксандра з Валовічаў.

Належаў да кліентэлы Радзівілаў. У 1601 у атачэнні Крыштафа Радзівіла Перуна адпраўлены за мяжу. У 1601 запісаўся ў Лейпцыгскі ўніверсітэт, у 1601 — у Гейдэльбергскі, у 1603 — у Падуанскі. З 1605 у ВКЛ.

У 1633 удзельнічаў у аблозе Смаленска. У 1648 удзельнічаў у абранні на трон Яна ІІ Казіміра. У 1640-х г. выступаў супраць перадачы Маскоўскай дзяржаве Трубчэўска, на які мелі правы яго сваякі.

Вызнаваў кальвінізм. Заснаваў у Саколіне кальвінскі збор.

Маёнткі: Саколін (Аршанскі павет), Лугвінавічы (Полацкае ваяводства), Дудзічы і Бабровічы (Мазырскі павет, з 1606), 200 валок на Смаленшчыне.

Жонка: Соф’я з Рэяў з Нагловіц (?—1653).

Сыны: Юрый, каралеўскі дваранін, падчашы аршанскі; Станіслаў (?—да 1644), Геранім Ольбрахт (?—1658), пісар земскі аршанскі, заснавальнік кляштара дамініканцаў у Оршы.

Дочкі: Дарота (1-ы муж: Аляксандр Стаброўскі; 2-і муж: М.Гамшэй); Гальшка/ Альжбета (1-ы муж: Пётр Вігант Трубяцкі; 2-і муж: Крыштаф Валадкевіч); Барбара (1-ы муж: Юрый Галоўчынскі, кашталяніч мсціслаўскі; 2-і муж: Ян Курч, харужы лідскі).

Падрабязнасці:

Wolff Józef. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895. XXV, 698 s. (S. 468—470).

Nagielski Mirosław. Sokoliński (Drucki Sokoliriski) Jan // PSB. 40/1. S. 37—38.

© Валерый Пазднякоў, 2025

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.