Артыкулы: Даўмонты-Сясiцкiя
Даўмонты-Сясiцкiя — шляхецкi род герба «Галава буйвала».
Першапачатковае прозвiшча Даўмонты. Ад родавага маёнтка Сясiкi ў Вiлькамiрскiм павеце пачалi звацца Д.-С. У 17 ст. ўзнiкла легенда аб паходжаннi роду ад лiтоўскіх (уцянскiх) князёў, некаторыя прадстаўнiкi роду карысталiся гербам «Гiпацэнтаўр» з княжацкай мітрай. 13.3.1671 Міхал Казімір Даўмонт-Сясiцкi аблятаваў ў Ашмянскім гродскім судзе сваю генеалогію «Tabula genealogica prześwietnego i oświeconego domu książąt Dowmandów na Siesikach», дзе род выводзіўся ад літоўскіх (уцянскiх) князёў; заказаў у ковенскіх езуітаў кнігу у гонар роду («Theatrum perennantis gloriae, in quo illustrissimorum ducum Daumondorum gloria rectefactoru[m] immortales producunt Heroes magno magnorum ducum sangvinis heredi illustrissimo domino d[omi]no Michaeli Dowmant Siesicki, palatino Minscensi, Vilkomiriensi, luboszanensi etc. etc. capitaneo / a perillustri ac praenobili iuventute residentiae Caunensis Soc. Iesu, per canoras Musas excitatum anno 1690. Vilnae: Typis Academicis Soc. Iesu, 1690. [36] p.), у якой род выводіўся ад князя Даўмонда.
© Валерый Пазднякоў, 2006+
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


