Артыкулы: Даўмонт-Сясiцкi (Сясiцкi) Мальхер / Мельхiёр

Даўмонт-Сясiцкi (Сясiцкi) Мальхер / Мельхiёр (?—1638) — дзяржаўны і ваенны дзеяч. Маршалак вiлькамiрскi ў 1623—1638.

З шляхецкага роду герба «Галава буйвала». Бацька: Каспер Мальхеравiч з Даўмонта Сясіцкі (?—1620), падкаморы вiлькамiрскі. Маці: Ганна Якубаўна Андрыеўская. Брат: Казiмiр Уладзiслаў / Крыштаф (?—26.5.1691).

Вучыўся ў Вiленскай акадэмii (1615). Дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1621, 1632. Удзельнiчаў у вайне са Швецыяй 1600—1629. Удзельнічаў у Віленскай канвакацыі 1624, 1632. У 1632 удзельнічаў у абранні на трон Уладзіслава IV.

Маёнткi: Сясікі, Шопава, Абрамаўск, Паяры, Алоты, Пагіры, Бартошыцы (Вiленскае ваяв.).

Жонка: Зоф’я з Азямблоўскіх (бацька: Мацей Азямблоўскі, стараста шыманскі; маці: Эльжбета з Дуніных Раецкіх).

Дочкі: Еўфразына (муж: Андрэй Бажыкоўскі, падчашы візнаўскі).

Сыны: Антоні Казімір, пісар гродскі вількамірскі; Мальхер / Мельхіёр; Януш / Ян.

Падрабязнасці:

Rachuba Andrzej. Siesicki (właściwie Dowmont Siesicki) Malcher (Melchior) // PSB. 37/4. S. 368—369.

Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy. Tom I. Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek. / Pod redakcją Andrzeja Rachuby. Opacowali Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba, Przemysław P. Romaniuk przy współpracy Uładzimira Jemialianczyka i Andreja Macuka. Warszawa: DiG, 2004. 764 s.

Deputaci Trybunału Głównego Wielkiego Księstwa Litewskiego (1582—1696). Spis / Pod redakcją Andrzeja Rachuby opracowali Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba. Warszawa: DiG, 2007. 469 s.

© Валерый Пазднякоў, 2006+

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.