Артыкулы: Даўмонт-Сясiцкi (Сясiцкi) Міхал Казімір

Даўмонт-Сясiцкi (Сясiцкi) Міхал Казімір (?—22.10.1713) — дзяржаўны і ваенны дзеяч. Вiлькамiрскi харужы ў 1668—1673 і стараста ў 1673—1713, ваявода менскi ў 1681—1698 i мсцiслаўскi ў 1698—1713.
З шляхецкага роду герба «Галава буйвала». Сам ужываў герб «Гіпацэнтаўр» пад княскай мітрай. Бацька: Казiмiр Уладзiслаў / Крыштаф (?—26.5.1691). Маці: Эльжбета Мантыгайлаўна (?—1673?).
Служыў у войску з 1666. У 1673—1676 ваяваў з туркамi. У турэцкі паход 1683 выставіў пяцігорскую харугву (120 коней), якая заставалася ў строі яшчэ ў 1695.
Пасол на соймы 1670, 1678—1679, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1677, 1692 (яго маршалак) i 1699 (яго маршалак).
Спачатку быў прыхільнікам Пацаў, з 1680-х г. — Сапегаў, з 1700 у лагеры рэспублікантаў. З 1702 зноў прыхільнік Сапегаў і Швецыі. У 1702 над ціскам рэспублікантаў збег у Прусію. Перайшоў у лагер Аўгуста ІІ і вярнуўся ў ВКЛ. Пасля адрачэння Аўгуста ІІ удзельнічаў у з’ездзе Сандамірскай канфедэрацыі 11.8—26.9.1707 у Любліне, дзе абраны дэпутатам пры баку прымаса Станіслава Шэмбека і маршалка канфедэрацыі Станіслава Дэнгафа. Потым зноў перайшоў на бок шведаў і Станіслава Ляшчынскага, якога хутка пакінуў.
Пабудаваў палац у Дзевялтове.
Маёнткi: Сясікі, Дзевялтова, Гялвяны, Ужаройсце, Шопава, Дубуры, Пятроўшчына, Ведэран Шукшты, Рогаў (Вiленскае ваяв.), Налішкі, Бігушкі, Відзянішкі, Мураванае, Жукава, Лыжы, Ларанаў, Драздзенічы, Равякі, Бешанкі, Дучычы, Мішкавічы (Мсціслаўскае ваяв.), Мейшагола, Лявонпаль, Малятычы.
Трымаў эгзулянцкі маёнтак Дулі Чыжыкі (Мясведы) (Вiленскае ваяв.), стараствы Любашанскае (з 1683/4), Мяцельскае і Сімнаўскае, Неманойцкае.
Жонка (шлюб ужо ў 1672): Кацярына (Паўліна?) з Камінскіх (бацька: Уладзімір Дадзібог Камінскі (?—1676), падкаморы мсціслаўскі).
Сыны: Станіслаў; Казімір.
Дочка: Марцыяна (Марыяна) Эльжбета (?—28.8.1736; муж (шлюб ужо 29.9.1703): Марцыян Антоні Агінскі, кашталян мсціслаўскі).
Падрабязнасці:
Rachuba Andrzej. Siesicki (właściwie Dowmont Siesicki) Michał Kazimierz // PSB. 37/4. S. 369—372.
Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy. Tom I. Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek. / Pod redakcją Andrzeja Rachuby. Opacowali Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba, Przemysław P. Romaniuk przy współpracy Uładzimira Jemialianczyka i Andreja Macuka. Warszawa: DiG, 2004. 764 s.
Deputaci Trybunału Głównego Wielkiego Księstwa Litewskiego (1697—1794). Spis / Pod redakcją Andrzeja Rachuby opracowali Andrzej Rachuba i Przemysław P. Romaniuk przy współpracy Andreja Macuka i Jewgienija Aniszczenki. Warszawa: DiG, 2004. 448 s.
Deputaci Trybunału Głównego Wielkiego Księstwa Litewskiego (1582—1696). Spis / Pod redakcją Andrzeja Rachuby opracowali Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba. Warszawa: DiG, 2007. 469 s.
Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy. Tom IX. Województwo mścisławskie. XVI—XVIII wiek / Pod redakcją Andrzeja Rachuby opracowali Henryk Lulewicz, Tomasz Jaszczołt, Andrej Radaman, Andrzej Rachuba, Przemysław P. Romaniuk, Andrej Macuk, Adam Danilczyk i Andrzej Haratym. Warszawa: Instytut Historii PAN, 2019. 262 s.
© Валерый Пазднякоў, 2006+
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


