Артыкулы: Аляксандр Солтанавіч (Солтан)
Аляксандр Солтанавіч (Солтан) (?—пасля 30.1.1558[1]) — дзяржаўны і рэлігійны дзеяч ВКЛ, маршалак гаспадарскі з 1514.
З роду Солтанаў герба «Корчак». Бацька: Солтан Аляксандравіч (Аляксандр, Солтан Солтанавіч, Салтан) (?—паміж 14.5.1494 і 25.6.1495), падскарбі дворны, маршалак гаспадарскі, намеснік слонімскі, новагародскі, бельскі. Маці: N.
Бацькоў страціў у дзяцінстве і быў пад апекай Івана Літавора Храптовіча, маршалка гаспадарскага. Калі той трапіў у маскоўскі палон пасля бітвы на Вядрошы (1500), апякункай стала яго жонка — Ядвіга з Гальшанскіх. Пасля А.С. да 1516 судзіўся з Ядвігай з-за маёмасці сваіх бацькоў, якая была ацэнена ў 2600 коп грошаў. Са сваіх маёткаў выстаўляў у 1528 у войска почат у 37 коннікаў.
У маладосці служыў пры двары в.кн. Жыгімонта Старога. У 1508 на чале свайго почата змагаўся супраць бунтара кн. Міхаіла Глінскага. У 1509 удзельнічаў у выправе супраць малдоўскага гаспадара Багдана. Маршалак гаспадарскі з 1514 і да смерці. Часта ўдзельнічаў у соймах ВКЛ.
Маёнткі: Жыровічы (каля Слоніма), Воўчын (каля Берасця), Шашкіні (пад Вільняй), Нясвіж (Салтанаўшчына).
У 1533—1534 меў судовую справу з Мікалаем і Янам, сынамі троцкага кашталяна Яна Радзівіла, адносна царквы ў Нясвіжы і інш.[2]
У 1533 вёў судовую справу з Міхаілам Выганоўскім адносна прыналежнасці маёнтка Атвочына[3].
У 1533 вёў судовую справу з Нямірам, старастам мельніцкім, адносна межаў маёнткаў Жыровічы (Солтана) і Шылавічы (Няміры)[4].
У 1547 быў удзельнікаў судовай справы наконт перавозу цераз Вілію побач з Віленскім мураваным мостам[5].
Вёў у 1550—1555 памежную судовую справу з княгіняй Настассяй Міхайлаўнай Сангушкаўнай, жонкай князя Сямёна Адзінцэвіча, адносна земляў іх маёнткаў Жыровічы і Міромін (з с. Сценявічы)[6].
У 1555 разам з сынам вёў судовую справу з Юрыем Васілевічам Тышкевічам адносна межаў іх маёнтках Выстычы (Тышкевіча) і Кленікаўскі дварэц (Солтанаў)[7].
У 1558 меў судовую справу з Кацярынай Паўлаўнай, жонкай Мікалая Чэха, пра чэлядзь[8].
У Жыровічах пачаў будаваць мураваную царкву. Магчыма, ад жонкі Фядоры атрымаў каштоўны Лазковіцкі крыж з мошчамі святых, які пасля зберагаўся ў Жыровіцкім манастыры.
Жонка 1-я: княжна N з Буйніцкіх. У гэтым шлюбе дзяцей не было.
Жонка 2-я: княжна Фядора Глазіўна (бацька: Алехна Васілевіч Глазына, акольнічы смаленскі). У 1559 з сынам Іванам мела судовую памежную справу з Хлусовічамі; мела маёнтак Юрцава пад Оршай[9].
Сын: Іван Аляксандравіч Солтан (?—да 20.9.1577).
Крыніцы:
РИБ.20.
РИБ.33.9, 240, 498.
Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 8 (1499—1514). Užrašymų knyga 8 / Parengė: A.Baliulis, R.Firkovičius, D.Antanavičius. = Литовская Метрика (1499—1514). Книга записей 8. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidykla, 1995. 708 p.
Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 10 (1440—1523). Užrašymų knyga 10 / Parengė: Egidijus Banionis ir Algirdas Baliulis. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1997. 178 р.
Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 11 (1518—1523). Įrašų knyga 11 / Parengė Artūras Dubonis. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1997. 227 р.
Lietuvos Metrika (1522—1530). 4-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabaigos kopija). = Литовская Метрика (1522—1530). 4-я книга судных дел. (Копия конца XVI в.). Vilnius: Vilniaus universiteto leidykla, 1997. CXLIX, 513 p., pav.
Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 25 (1387—1546). Užrašymų knyga 25 / Parengė: D.Antanavičius ir A.Baliulis. = Литовская Метрика (1387—1546). Книга записей 25. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1998. 460 p.
Lietuvos Metrika (1533—1535). 8-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabaigos kopija). = Литовская Метрика (1533—1535). 8-я книга судных дел. (Копия конца XVI в.). Vilnius: Vilniaus universiteto leidykla, 1999. XCIV, 304 p., pav.
Lietuvos Metrika (1540—1543). 12-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabaigos kopija). = Литовская Метрика (1540—1543). 12-я книга судных дел. (Копия конца XVI в.) / Parengė: Irena Valikonytė, Neringa Šlimienė, Saulė Viskantaitė-Saviščevienė, Lirija Steponavičienė. Vilnius: Lietuvos istorijos instituto leidykla, 2007. XLIII, 394 p., pav.
Lietuvos Metrika (1554—1568). 34-oji Teismų bylų knyga (1597 m. kopija) / Tekstus parengė Neringa Šlimienė, Irena Valikonytė. Rodykles parengė Neringa Šlimienė. Vilnius: Vilniaus universiteto leidykla, 2018. XXXIV, 277 p., pav.
Падрабязнасці:
Ostatnie Stebelskiego prace z autografu wydał, wstępem i przypisami objaśnił Dr. Władysław Seredyński // Scriptores Rerum Polonicarum. Tomus IV. Archiwum Komisyi Historycznej. Tom I. Kraków: Nakładem Akademii Umiejętności, 1878. IV, 425 s. (S. 263—396).
Добрянский Ф. Описание рукописей Виленской публичной библиотеки, церковно-славянских и русских. Вильна, 1882. LV, 533 с. (С. 187).
Белецкий А.В. Родопроисхождение Западнорусского Митрополита Иосифа II Солтана. (Оттиск из №№ 44, 45 и 46 «Лит. Епарх. Ведом.»). Вильна, 1895. 42 с.
Wolff Józef. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895. XXV, 698 s. (S. 93, 110—111, 189, 681).
Жукович П. Неизданное русское сказание о Жировицкой иконе Божией Матери (в связи с историей русского дворянского рода Солтанов Жировицких) // Изв. Отд. рус. яз. и словестности. 1912. Т. XVII, кн. 2. С. 175—249.
Малиновский И. Рада Великого Княжества Литовского в связи с боярской думой древней России. Часть II. Рада Великого Княжества Литовского. Выпуск 2-й (1492—1569). Томск, 1912. XVIII, 492, XXXVI, 2 c. (С. 437).
Lulewicz Henryk. SołtanAleksander// PSB. T. 40/3. Z. 166. Warszawa; Kraków, 2001. S. 348—349.
Поздняков В.С. Крест смоленского окольничего Олехны Глазыны 1494/1495 г. и проекты церковной унии в Великом княжестве Литовском // Белорусская старина. Выпуск 1. Мн.: Ковчег, 2022. С. 64—86, ил.
© Валерый Пазднякоў, 2025
[1] КМФ-18.1.247.829 об.
[2] Lietuvos Metrika (1533—1535). 8-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabaigos kopija). = Литовская Метрика (1533—1535). 8-я книга судных дел. (Копия конца XVI в.). Vilnius: Vilniaus universiteto leidykla, 1999. XCIV, 304 p., pav. (№ 40, 177, 234).
[3] Lietuvos Metrika (1533—1535). 8-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabaigos kopija). = Литовская Метрика (1533—1535). 8-я книга судных дел. (Копия конца XVI в.). Vilnius: Vilniaus universiteto leidykla, 1999. XCIV, 304 p., pav. (№ 51).
[4] Lietuvos Metrika (1533—1535). 8-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabaigos kopija). = Литовская Метрика (1533—1535). 8-я книга судных дел. (Копия конца XVI в.). Vilnius: Vilniaus universiteto leidykla, 1999. XCIV, 304 p., pav. (№ 60).
[5] КМФ-18.1.233.227 адв.—229.
[6] КМФ-18.1.237.108 об.—110; КМФ-18.1.240.299 об.; КМФ-18.1.244.65 об.—71; КМФ-18.1.247.377—381 об.
[7] Lietuvos Metrika (1554—1568). 34-oji Teismų bylų knyga (1597 m. kopija) / Tekstus parengė Neringa Šlimienė, Irena Valikonytė. Rodykles parengė Neringa Šlimienė. Vilnius: Vilniaus universiteto leidykla, 2018. XXXIV, 277 p., pav. (№ 179).
[8] КМФ-18.1.247.829 об.
[9] КМФ-18.1.256.298—299.
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


