Артыкулы: Гарадзенская шкляная гута
Гарадзенская шкляная гута — прадпрыемства па вырабе шкла ў Гародні.
Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт ІІІ выдаў 15.2.1599 прывілей на пабудову шкляной гуты Ярашу Валовічу, пімсару ВКЛ. У прывілеі гаспадар загадаў гарадзенскаму старасце Фёдару Скуміну, каб ён вылучыў Валовічу патрэбны пляц пад гуту недалёка ад вады і вызваліў Валовіча ад падаткаў з гуты на 10 гадоў. Падрабязнасці працы гуты невядомы. Мяркуецца, што вырабляла сталовы і аптэчны посуд.
Прывілей 1599:
КМФ-18. Кн. 86. Арк. 5—5 адв.
Падрабязнасці:
Jodkowski Józef. Huta szklana w Grodnie za Zygmunta III // Muzeum w Grodnie. Rocznik II. Za rok 1924. Grodno: Nakładem Muzeum Państwowego w Grodnie, 1925. 42 s., il. (S. 39—41).
Сухоцкая Т.І. Шкларобства ў Гродне // Краязнаўчыя запіскі. 3. Зборнік артыкулаў да 75-годдзя заснавання ГДГАМ. Гродна, 1995. С. 110—114.
Гардзееў Юры. Магдэбургская Гародня. Гародня; Wrocław, 2008. 383 с., іл. (С. 290).
Курловіч-Беляўская П.С. Шкляная вытворчасць XVI—XVIII стст. на тэрыторыі Беларусі // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. Выпуск 25. Вынікі даследавання першабытных і сярэдневяковых старажытнасцей Беларусі ў 2011—2012 гадах. Мінск: БН, 2014. 397 с., іл. С. 66—70. (С. 66).
© Валерый Пазднякоў, 2025
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


