Артыкулы: Ільянская шкляная гута
Ільянская шкляная гута — прадпрыемства па вырабе шкла ў мястэчку Ілья Менскага ваяводства (цяпер аграгарадок ў Вілейскім раёне) у 18—19 ст.
Вядома з 1749 (пазначана на карце ВКЛ Яна Няпрэцкага). Належала графам Салагубам, у канцы 18—пачатку 19 ст. — Салтыкову, Валадковічам. Вырабляла аконнае шкло, штофы, бутэлькі, бутлі, графіны, шклянкі, келіхі, аптэкарскі посуд. Гута размяшчалася ў адным будынку, у другім быў склад сыравіны і гатовай прадукцыі. Вытворчасць спынена ў 1806, гута перанесена на новае месца.
У 1982 на месцы гуты праводзіў археалагічныя раскопкі М.М.Чарняўскі, у 2015—2018 — П.С.Курловіч-Бяляўская. Выяўлены рэшткі цагляных збудаванняў, фрагменты шкляных вырабаў і ганчарнага посуду, кавалкі аплаўленага шкла.
Падрабязнасці:
Состояние фабрик и заводов в Минской губернии в 1828 году // Журнал мануфактур и торговли. 1831. № 9. С. 88—90.
Baliński Michał, Lipiński Tymoteusz. Starożytna Polska pod względem historycznym, jeograficznym i statystycznym. Wydanie drugie, poprawione i uzupełnione przez F.K.Martynowskiego. Tom IV. Warszawa: Nakład i druk S.Orgelbranda synów, 1886. 876, XIII s., il., mappa. (S. 678).
Романовский Н.Т. К вопросу о возникновении и развитии мануфактурной промышленности в Белоруссии // Труды географического факультета. Выпуск II. Мн.: Издательство БГУ, 1958. С. 21—84. (С. 67).
Романовский Н.Т. Развитие мануфактурной промышленности в Белоруссии (вторая половина XVIII—первая половина XIX века). Мн.: БГУ, 1966. 427 с. (С. 74).
Жаврид М.Ф. Белорусское стекло. Минск: Наука и техника, 1969. 192 с., ил. (С. 42, 49—50).
Чарняўскі М.М. Рэшткі шкляной мануфактуры // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кніга 1. Мінск: БелСЭ, 1987. С. 146.
Alexandrowicz Stanisław. Kartografia Wielkiego Księstwa Litewskiego od XV do połowy XVIII wieku. Wydanie 3 poprawione i uzupełnione. Warszawa, 2012. 344 s., il. (S. 130).
Курлович П.С., Чубур А.А., Гурьянов В.Н., Кузнецов С.В., Лукша Е.И. Ильянская Гута и ее место в истории гутного промысла Восточной Европы (предварительные результаты комплексного исследования) // Ежегодник НИИ фундаментальных и прикладных исследований Брянского государственного университета. 2017. С. 95—105, ил. (+е).
Курловіч-Бяляўская Паліна, Лукша Кацярына, Барнюк Аляксей. Археалагічныя даследаванні Ільянскай гуты: першыя вынікі і перспектывы // Древности Средне-Западной России и сопредельных территорий. Материалы XXXIII международной молодежной археолого-этнологической конференции 18—19 мая 2017 года. Брянск: РИО БГУ, 2017. С. 22—28, іл.
Курловіч П.С. Сведчанні вытворчасці вырабаў са шкла на тэрыторыі Паўночнай і Цэнтральнай Беларусі ў другой палове XVI—пачатку ХІХ стагоддзя // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. Вып. 30. Мн.: БН, 2019. С. 104—110, іл.
© Валерый Пазднякоў, 2025
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


