Артыкулы: Налібацкая шкляная гута

Налібацкая шкляная гута — прадпрыемства па вырабе шкла ў в. Налібакі Новагародскага павета (цяпер Стаўбцоўскi раён Мiнскай вобласці) у 18—19 ст.

Была арганізавана княгіняй Ганнай Кацярынай Радзівілавай з Сангушкаў, жонкай Караля Станіслава Радзівіла, канцлера ВКЛ. Першыя майстры прыбылі з Саксоніі ў 1722, тады ж пачалося будаўніцтва прадпрыемства. Печ пабудаваў невядомы па імю «стары гутнік». Яго памочнікам быў Марцін Лібельбек (Marcin Libelbeck).

Гута працавала прынамсі з 1723 пад кіраўніцтвам Вольфа Ландграфа (WolffLandtgraff, на пасадзе да 1757). Незадаволеная якасцю вырабаў, Радзівілава ў 1724 запрасіла новага майстра — К.Фрэмеля (K.Fremel), які ў 1725 рэарганізаваў прадпрыемства. З Белай былі прывезены новыя майстры-немцы — гутнік, шліфер і гравер. Была пабудавана новая печ. Гута вырабляла шкляніцы, келіхі, куфлі, ліхтары, падсвечнікі, сталовыя ўпрыгожанні, побытавыя рэчы, ваконнае шкло. Мастацкае шкло было белае і рубінавае, упрыгожвалася гравіраванымі выявамі, шлiфоўкай, рэльефнай разьбой. Гута працавала для Радзівілаўскага двара, яе прадукцыя разыходзілася як падарункі, а таксама прадавалася. Радзівілава загадала пабудаваць у Налібаках дамы для рабочых гуты. Работалі да 8-й гадзіны ўзімку і да 9-й гадзіны ўлетку. У 1765 гутнікі, кавалі і столяры працавалі з 4 раніцы, а шліферы і граверы — ад усходы і да заходу сонца. Не працавалі ў нядзелі і святы (каталіцкія і ўніяцкія). Практыкаваўся аплочваемы водпуск падчас хваробы. Запрошаныя напачатку з Германіі майстры павінны былі вывучыць мясцовых, праз некалькі год тыя вучылі новых вучняў. Гута працавала з прыбыткам, у некаторых гадах прыносіла да 3000 злотых даходу. Гута існавала да 1860-х гг.

Падрабязнасці:

Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі ў часы распада феўдалізма. № 1. Менск: Выдавецтва Беларускай акадэміі навук, 1934. Х, 300 с. (С. 90—91).

Smoleńska B. Materiały do dziejów huty szklanej w Nalibokach z XVIII w. // Teki Archiwalne. T. 1. 1953. S. 79—147.

Buczkowski K. Dawne szkła artystyczne w Polsce. Kraków, 1958.

Белоруссия в эпоху феодализма. Том второй. С середины XVII до конца XVIII века. До воссоединения с Россией. Мн.: Изд-во АН БССР, 1960. 560 с. (С. 264—266).

Kamieńska Zofia. Manufaktura szklana w Urzeczu 1737—1846. Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1964. 240 s., il.

Болбас М.Ф. Развитие промышленности в Белоруссии (1795—1861 гг.). Мн., 1966. 268 с., ил.

Романовский Н.Т. Развитие мануфактурной промышленности в Белоруссии (вторая половина XVIII—первая половина XIX века). Мн.: БГУ, 1966. 427 с.

Filarska B.Szkło piękne i użyteczne. Warszawa, 1973.

Козловский П.Г. Магнатское хозяйство Белоруссии во второй половине XVIII в. (центральная и западная зоны). Мн.: Наука и техника, 1974. 182 с. (С. 73—75, 169).

Chojnacka H.,Chrzanowska P. Artystyczne szkło w okresie baroku i klasycyzmu // Polskie szkło do połowy XIX w.Warszawa, 1973.

Chojnacka H.,Chrzanowska P. Nalibockie szkło wypukło szlifowane // O rzemiośle artystycznym w Polsce. Warszawa, 1976. S.185—209.

Яніцкая М.М. Беларускае мастацкае шкло (XVI—XVIII стст). Мінск: Навука і тэхніка, 1977. 120 с., іл.

Polskie szkło do połowy XIX wieku. Wydanie drugie, uzupełnione. Wrocław etc., 1987.

Болбас М.Ф. Прамысловыя прадпрыемствы дарэвалюцыйнай Беларусі. (=Прамысловасць дарэвалюцыйнай Беларусі). Мінск: БелСЭ, 1988. 321 с. (С. 121—122).

Kasprzak Aleksandra J. Szkło hut radziwiłłowskich. Naliboki (1722—1862). Urzecze (1737—1846). Tom I. Szkła ze zbiorów Muzeum Narodowego w Warszawie. Warszawa, 1998.

Kasprzak Aleksandra J. Szkło hut radziwiłłowskich. Naliboki (1722—1862). Urzecze (1737—1846). Tom II. Warszawa, 1998.

Demski Dagnosław. Cudzoziemcy w Nalibokach. W okresie od pocz. XVIII do końca XIX w. // Etnografia Polska. T. XLII. 1998. Z. 1—2. S. 73—92.

Karkucińska Wanda. Anna z Sanguszków Radziwiłłowa (1676—1746). Działalność gospodarcza i mecenat. Warszawa: Semper, 2000. 391 s.

Жук В.И. Белорусско-западноевропейские контакты в XVIII в.: на примере декоративно-прикладного искусства // Веснік Інстытута культуры Беларусі. 2012. № 2. С. 106—114. (С. 108).

Wolska Karolina. Naliboki i Urzecze, czyli słów kilka o hutach Radziwiłłowskich // Szkło i Ceramika. 2014. Nr 2. S. 19—22, il.

© Валерый Пазднякоў, 2025

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.