Артыкулы: баўтушнікі

баўтушнікі, балтушнікі, рамеснікі па вырабу аўчын. У бел. пісьмовых крыніцах тэрмін вядомы з 1578. Аналагічнае слова прысутнічае і ў польскай мове (bołtusznik). У абедзьвюх славянскіх мовах з’яўляецца запазычаннем з літоўскай мовы, дзе мае тое ж значэнне (паходзіць ад літ. слова baltas белы). З.Ю.Капыскі лічыў, што Б. выраблялі ласіныя скуры. У Магілёве ў 16 ст. існаваў баўтушніцкі рамесны цэх.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.