Артыкулы: Беніслаўскі Ян

Беніслаўскі Ян (16.7.1735, Зазуля, Інфлянты—25.3.1812), дзеяч каталіцкай царквы. Брат К.Беніслаўскага. У 1757 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, з 1768 ксёндз. Вывучаў архітэктуру ў Полацку ў 1769—70. Прафесар філасофіі ў Калегіум Нобіліум у Вільні (1767—69), у калегіуме ў Новагародку (1771—73). Пасля скасавання ордэна езуітаў (1773) выкладаў у Віленскай акадэміі (1773—75), рэктар ваяводскай школы ў Берасці (1775—78). З 1778 жыў ва ўсх. Беларусі, зблізіўся з Р.Пацёмкіным, дапамагаў біскупу Станіславу Богушу-Сестранцэвічу ў арганізацыі Магілёўскай архідыяцэзіі, мясцовай духоўнай семінарыі, наладжванні дзейнасці ордэна езуітаў. У 1783 ездзіў у Рым для зацявярджэння Магілёўскай архіядыяцэзіі. У 1782 Кацярына ІІ прызначыла яго біскупам-каад’ютарам, у 1784 афіцыйна асвечаны як тытулярны біскуп гадарскі. Калі ў 1800—01 імператар Павел І трымаў Богуша-Сестранцэвіча ў ссылцы ў Беларусі, Б. ў С.-Пецярбургу кіраваў Магілёўскай архідыяцэціяй і рымска-каталіцкай калегіяй. Выдаў падручнік філасофіі «Пачаткі логікі» («InstitutioneslogicaeseuBrevistractatusdeculturaingenii», Вільня, 1774), пераклад падручніка «Роздумы для свецкіх ксяндзоў» («Rozmyślaniadlaksięży świeckichopowinnościachchrześcijańskichzlistówiEwangeljiwzięte», т. 1—3, Полацк, 1799—1802; 2-е выд. Варшава, 1859—60).

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.