Артыкулы: Беражкоў (Бережков) Мікалай Георгіевіч
Беражкоў(Бережков) Мікалай Георгіевіч [12(24).6.1886, Ніжні Ноўгарад —12.3.1956], рускі гісторык. Д-р гіст. н. (1946). Вучань М.К.Любаўскага. Скончыў Маскоўскі ун-т (1911), дзе пасля выкладаў. Адначасова працаваў у Маскоўскім архіве Мін-ва юстыцыі. З 1917 выкладаў у Маскоўскім археал. ін-це, Ніжагародскім ун-це і інш. З 1924 працаваў у Музеі рэвалюцыі, з 1934 у музеі «Катарга і ссылка», у 1935—51 — у Ін-це гісторыі АН СССР. Вывучаў гісторыю і крыніцазнаўства ВКЛ, Метрыку ВКЛ, гісторыю Беларусі эпохі феадалізму, храналогію рус. летапісаў.
Творы:
Литовская Метрика как исторический источник. Ч. 1. О первоначальном составе книг Литовской Метрики до 1522 года. М.; Л., 1946;
Белоруссия // Очерки истории СССР: Период феодализма. XVIIв. М., 1955 (разам з А.І.Барановічам);
Интинерарий великих князей литовских по материалам Литовской Метрики (1481—1530 гг.) // Археографический ежегодник за 1961 год. М., 1962;
Хронология русского летописания. М., 1963.
Літаратура:
Улащик Н.Н. Н.Г.Бережков // Проблемы источниковедения. М., 1958. Вып. 6 (змешчана бібліяграфія прац Б.);
Шохин Л.И. Н.Г.Бережков как архивист // Советские архивы. 1990. № 1.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


