Артыкулы: Берасцейскі павет

Берасцейскі павет, адм.-тэр. адзінка ў ВКЛ у складзе Падляшскага ваяводства, пасля Берасцейскага ваяводства. Цэнтр – г. Берасце. Берасцейская зямля ў 12—13 ст. уваходзіла ў склад Галіцка-Валынскага княства, у 1-й пал. 14 ст. перайшла пад уладу вял. князя ВКЛ Гедзіміна. З 1413 існавала Берасцейскае стараства ў складзе Троцкагаваяв. У 1513 ўтвораны Б.п. у складзе Падляшскага ваяводства. З пач. 16 ст. у Б.п. праводзілася валочная памера, вынікі якой падсумаваныя рэвізіяй 1566. У ходзе адм.-тэр. рэформы 1565—66 да Б.п. далучаны Кобрынскі і Камянецкі паветы, Б.п. увайшоў у склад Берасцейскага ваяв. У Б.п. існавалі мястэчкі (гарады) Белая, Бяроза, Вішніцы, Воўчын, Высокае, Ганна, Гарадзішча, Дзівін, Камянец, Кобрын, Кодань, Леўкава (Дакудава), Міжрэчча, Пружаны, Пяшчатка, Ражанка, Славяцічы, Уладава, Чарнаўчыцы, Шарашоў, Янаў і інш. Харугва Б.п. — блакітнага колеру з выявай «Пагонi» ў чырвоным полi. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) большая частка Б.п. далучана да Рас. імперыі, яго зах. раёны – да Аўстрыі.

Творы:

Wawrzyńczyk A. Rozwój wielkiej własności na Podlasiu w XV i XVI wieku. Wrocław, 1951;

Міхалюк Д. Памежныя спрэчкі паміж Каронай і Вялікім Княствам Літоўскім у 16—17 стст. на прыкладзе Мельніцкай і Берасцейскай земляў // Гіст. альманах. Гародня, 2001. Т. 5.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.