Артыкулы: Берасцейскі Сімяонаўскі манастыр

БерасцейскіСімяонаўскіманастыр. Існаваў у Берасці ў 15—19 ст. Упершыню ўпамінаецца як старажытны ў прывілеі вял. кн. Аляксандра Берасцю 1499, меў цэрквы Сімяона Слупніка і Дабравешчання. У 16 ст. патроны манастыра — паны Солтаны. З 1596 уніяцкі. У 1604 Солтаны прадалі землі заняпалага і пакінутага манахамі манастыра вял. маршалку ВКЛ К.М.Дарагастайскаму. Пасля ўладальнікамі гэтых зямель і патронамі манастыра былі Сапегі, Красінскія, Выгоўскія. З 1633 манастыр зноў праваслаўны, сюды пераехалі манахі з Яблачынскага Ануфрыеўскага манастыра. З 1640 ігумен Б.С.м. — Афанасій Берасцейскі, які быў пахаваны ў царкве Сімяона. У 1680 пабудавана царква св. Стафана. У 1716 пабудовы манастыра знішчаны пажарам, пасля чаго ўзведзена новая царква Сімяона. У 1753 ігумен манастыра Імануіл Белашыцкі прыняў унію і перадаў берасцейскім базыльянам частку архіва Б.С.м. і яго зямель. У 1824 манастыр скасаваны, яго пабудовы разабраны ў 1833 у сувязі з будаўніцтвам Брэсцкай крэпасці.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Анатоль Нiкiтчык 2014-11-15 01:23:13
Цi можа спадар рэдактар Валерый назваць дакумент, на падставе якога сцьвярджаецца дата заснавання (фундацыi) манастыра. Я маю на увазе прывiлегiю Аляксандра 1499 г. Кароль Аляксандр зацьвердзiу для горада прывiлей на М. права у 1495 г. i яшчэ раз, у 1505 г., выдау прывiлей, якi рэгулюе войтавы судовыя правы. Нi у тым, нi у гэтым згадванне пра 1499 г. адсутнiчае. Не мяркую, каб такое кардынальнае для Берасця пытанне папала на старонкi энцыклапедыi з наратыунага выдання Литовских епархиальных ведомостей 1863 г. «Из привилегии же Литовского князя Александра, около 1499 г. городу данной, видно, что в г. Брест-Литовске действительно находились два мужеские Православные монастыря: Рождественский и Симеоновский. Первый существовал уже в 1480, - а второй еще древнее – до введения в Литву Христианской веры". Пратографа акта 1499 г. знайсьцi мне так i не прыйшлося. Па дакументам, што прыймаюцца да вырашэння пытання аб прешым згадваннi, cамы старэйшы мае дату 1546 г., у якiм ёсць спасылка на Богуша Багавiцiнавiча, вызвалiушага манастыр ад уплаты капшчызны. Не выключана, што манастыр заснавалi паны Солтаны у "прауленне" мiтрапалiта Iосiфа Солтана. Не даследавана пытанне с царквой Дабравешчання. На колькi вядома з крынiц так называуся адзiн з прыдзелау пасля пажару, хутчэй за усе 1816 г. У Iнвентары 1752 г., зробленнага Мануйлам Белашыцкiм чытаем: "Церкви великой правая сторона, т.е. алтари святых архидиакона Стефана и Симеона Столпника". "Трапезная" царква, у якой знаходзiуся Дабравешчанскi cтала адзiнай i галоунай пасля згаданнага пажару 1816 г. Прабачце за беларускi.

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.