Артыкулы: Берасцейскія саборы 1590—1594
Берасцейскія саборы 1590—1594, памесныя саборы праваслаўнай царквы Рэчы Паспалітай. Склікаліся мітрапалітам кіеўскім Міхаілам Рагозам для вырашэння важных праблем царкоўнага жыцця, вырабаткі мер па супрацьдзеянні наступу каталіцтва і пратэстантызму. У саборах удзельнічалі мітрапаліт, епіскапы, настаяцелі манастыроў, прадстаўнікі прыходскага духавенства, брацтваў, шляхты. Адбываліся ў Берасці, які быў зручным пунктам для прыезду ўдзельнікаў сабораў з тэрыторый Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы. Сабор 20.6.1590 канстаціраваў, што правасл. царква падврягаецца націску з боку каталіцтва і партэстантызму, свецкіх патронаў, унутраных сварак. Было прынята рашэнне пра штогадовае скліканне сабораў, за ўхіленне ад удзелу ў іх вінаваты пазбаўляўся сану. На будучых саборах меркавалася вырабатка школьнай праграмы і сістэмы адукацыі. Была разгледжана спрэчка паміж львоўскім епіскапам Гедэонам Балабанам і Львоўскім брацтвам. Сабор стаў на бок брацтва і асудзіў імкненне біскупа падначаліць яго сабе. На саборы, які адбыўся восенню 1591, было вырашана павысіць патрабавальнасць для кандыдатаў на пасады прыходскіх святароў, не дапускаць куплі-прадажы такіх пасад. Забаранялася богаслужэнне святароў, што ўступілі ў другі шлюб. Святарам дано права звяртацца са скаргамі на епіскапаў у адрас сабораў. Была ўхвалена дзейнасць Львоўскага і Віленскага брацтваў па стварэнні школ і друкарняў, пры гэтым сабор абавязаў епіскапаў выдзяляць сродкі на іх дзейнасць. Аданчасова падкрэслівалася, што брацтвы не маюць права выдаваць кнігі без дазволу епіскапаў. Для павышэння аўтарытэту царквы святарам у выпадку спрэчак забаронена звяртацца ў свецкія суды. Пастаноўлена, што ў выпадку смерці епіскапа яго пераемнік будзе выбірацца на з’ездзе епіскапа, а не прызначацца адзінаасобна мітрапалітам. На сабор, які адбыўся з удзелам патрыяршага экзарха ў 1593, быў выклікана для суда львоўскі епіскапа Гедэон Балабан, які раней за злоўжыванні быў адхілены мітрапалітам ад кіравання епархіяй, аднак ён не з’явіўся на сабор і быў там адлучаны ад царквы. Абвастрыне супярэчнасцей у правасл. царкве Рэчы паспалітай прывяло да таго, што на сабор 1594 большая частка епіскапаў не з’явілася. Да сабора звярнулася Віленскае брацтва і правасл. шляхта з парпановамі, скіраванымі супраць улады епіскапаў. Прапаноўвалася, каб у дзяржаве стала знаходзіўся прадстаўнік патрыяршага экзарха, які меў кантарляваць адпаведнасць дзеянняў епіскапаў рашэнням сабораў. Патрабавалася, каб даходы епіскапаў накіроўваліся на ўтрыманне школ, шпіталяў, храмаў, каб епіскапы не асмельваліся звяртацца ў свецкія суды. Прапаноўвалася парызнаць манаполію брацтваў на ўтрыманне школ і друкарняў, заснаваць брацтвы ў кожным павятовым цэнтры, падначаліць святароў брацкіх храмаў непасрэдна мітрапаліту. Аднак епіскапы, якія прысутнічалі на саборы, архілілі гэтыя патрабаванні. Тым не менш, дзейнасць брацтваў была на саборы ўхвалена, Гедэон Балабан яшчэ раз адхілены ад кіравання Львоўскай епархіяй. Брацкія святары былі пакінуты пад уладай епіскапаў, якім належаў і кантроль за кнігадрукаваннем. У цэлым дзейнасць сабораў не змагла карэнным чынам рэфармаваць правасл. Царкву Рэчы Паспалітай. Апасаючыся росту ўплыву брацтваў, царкоўныя іерархі пайшлі на саюз з рымскім папам і ўрадам Рэчы паспалітай, што прывяло да заключэння Берасцейскай уніі 1596.
Літаратура:
Жукович П. Брестский собор 1591 года: (по новооткрытой грамоте, содержащей деяния его) // Известия Отделения русского языка и словестности Императорской АН. 1907. Т. 12, кн. 2;
Флоря Б.Н. Брестские синоды и Брестская уния // Славяне и их соседи. М., 1991. Вып. 3.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне