Артыкулы: Бернулі (Bernoulli) Іаган
Бернулі (Bernoulli) Іаган (4.11.1744, г. Базель, Швейцарыя—13.7.1807), матэматык, астраном, падарожнік. Вучыўся ва ун-тах у Базелі і Неўшатэлі. З 1763 праф. матэматыкі Берлінскага ун-та, з 1764 чл. Прускай АН, з 1767 дырэктар астранамічнай абсерваторыі ў Берліне. У 1777 зрабіў 1-е падарожжа ў Рэч Паспалітую. У 1778 па дарозе ў Пецярбург наведаў Гданьск, Торунь, Каралявец, Мітаву, Лібаву, Дорпат, у час вяртання — Гародню, Беласток, Варшаву. Вёў падрабязны дзённік, куды заносіў звесткі пра прыроду, прамысловасць, мастацтва, архітэктуру. Апісаў гарадзенскія мануфактуры, тэатр, мед. акадэмію, звярынец, свае сустрэчы з Дж.Сака, Ж.Э.Жыліберам, А.Тызенгаўзам. Падтрымліваў сувязі з вучонымі Рэчы Паспалітай, перапісваўся з Я.Альбертрандзі, М.Пачобутам-Адляніцкім, П.Чапскім і інш.
Творы:
Reisen durch
Польск. пер.: Podróż po Polsce 1778 roku // Polska stanisławowska w oczach cudzoziemców. Warszawa, 1963. T. 1.
Літаратура:
Грыцкевіч В., Мальдзіс А. Шляхі вялі праз Беларусь. Мн., 1980.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


