Артыкулы: Бжазоўскі Марцін

Бжазоўскі Марцін (15.11.1700, Палессе—13.4.1759), дзеяч каталіцкай царквы. У 1718 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. Прафесар рыторыкі ў Вільні (1732—33), філасофіі ў Варшаве (1733—35), прафесар схаластычнай філасофіі, кананічнага права, прэфект школы, рэгент духоўнай семінарыі ў Браневе (1740—42), прафесар схаластычнай філасофіі ў Полацку (1742—45), рэгент Папскай семінарыі, проканцлер, дэкан факультэта права Віленскай акадэміі (1746—49), віцэ-рэктар (1749—50), рэктар Нясвіжскага калегіума (1750—55), рэктар Віленскай акадэміі (1755—59). Быў дэлегатам на 18-ю генеральную кангрэгацыю ордэна езуітаў у Рыме (1755—56). Аўтар драмы «Забава ў святочны дзень» («Lususinferiadesinens», Вільня, 1733).

Літаратура:

Poplatek J. Zarys dziejów Seminarium Papieskiego w Wilnie 1585—1773 // Ateneum Wileńskie. 1930. R. 7. Z. 1—2.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.