Артыкулы: бібліятэка Лаўрышаўскага манастыра

бібліятэка Лаўрышаўскага манастыра. Існавала пры Лаўрышаўскім манастыры у 13—сярэдзіне 19 ст. Вядома паводле вопісаў, пачынаючы з пач. 19 ст. У гэты час размяшчалася ў спец. мураваным будынку. Паводле вопіса 1824, у б-цы была 451 кніга ў 595 тамах, пераважна друкаваныя выданні на польскай і лац. мовах, а таксама некалькі кірылічных. Сярод Біблій былі выданні на польскай мове гатычным шрыфтам (16 ст.), Біблія на ангійскай мове. Было шмат твораў айцоў царквы, кананічныя і багаслоўскія творы (з іх 4 кірылічныя кнігі), служэбнікі Віленскай, Супрасльскай, Пачаеўскай друкарняў. Прысутнічалі працы па гісторыі царквы (у т.л. «Хронікі» Цэзара Баронія), гісторыі Рэчы Паспалітай, геаграфічныя слоўнікі, апісанні Святой Зямлі, прапаведніцкія творы (у асноўным каталіцкіх і уніяцкіх аўтараў, напр., Цімафея Шчуроўскага; магчыма, рукапісная кніга «PropowiediRuskie»), аскетычныя творы (Іосіфа Пяткевіча, Дзмітрыя Занкевіча і інш.), жыціі святых (аўтарства Ігнація Кульчыцкага, Занкевіча і інш.), даведачныя выданні, лацінска-польска-літоўскі слоўнік Канстанцінаса Сірвідаса, творы Арыстоцеля, Цыцэрона, Эзопа, каментарыі на творы антычных аўтараў, вучэбныя літаратура (лац. граматыкі, рыторыкі), паліт. выданні, календары, газеты. У манастырскай царкве былі богаслужэбныя кнігі (43 экз.), у т.л. некалькі Евангелляў вял. фармату, посная і кветачная трыёдзі, актоіхі і інш. рукапісы. Пергаментнае Лаўрышаўскае Евангелле 13—14 ст. ў вопісе 1824 не адзначана, відаць, яно было вывезена з манастыра раней.

Літаратура:

Лабынцев Ю.А., Щавинская Л.Л. Библиотека Лаврышевского монастыря // Беларуская кніга ў кантэксце сусветнай кніжнай культуры. Мн., 2006. Ч. 1.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.