Артыкулы: бібліятэка Нясвіжскага кляштара бенедыкцінак

бібліятэка Нясвіжскага кляштара бенедыкцінак. Існавала ў Нясвіжскім кляштары бенедыкцінак у канцы 16—2-й пал. 19 ст. Першыя кнігі прывезены манашкамі з мацярынскага бенедыкцінскага кляштара ў Хелмна (Польшча). Кнігазбор кляштара падзяляўся на канвенцкі (усяго кляштара), навіцыяцкі (карыстаўся навіцыят, куды прымаліся паслушніцы), капланскі (кнігі для богаслужэння), школьны. Захаваўся вопіс кніг кляштара 1828, паводле якога ў канвенцкай б-цы было 225 назваў кніг у 437 тамах выключна на польскай мове. Большасць з іх (105 назваў) была аскетычна-містычныя творы, прызначаныя для духоўнага ўдасканалення манашак, у т.л. кніга віленскага бенедыкцінца К.Анджэёўскага «Гара Табар» (Вільня, 1764), якой у б-цы было 24 экз., творы іншых віленскіх бенедыкцінцаў, у т.л. ананімная «Купель душы» (Вільня, друкарня Яна Карцана, 1609; 9 экз.). Працы па гісторыі бенедыкцінскага ордэна і цаквы ўвогуле, жыціі святых налічвалі ў б-цы 27 пазіцый, у т.л. «Бенедыкцінскі каляндар» (Вільня, 1768). Манаскія статуты (бенедыкцінскія, кармеліцкія, дамініканскія) і каментарыі на іх налічвалі 13 пазіцый. Свяшчэннае пісанне (Бібліі, Евангелія), каментарыі на яго, катэхізісы былі прадстаўлены 15 пазіцыямі; паралітургічныя творы (службы святым, брацкія цырымоніі) — 14 пазіцыямі, казанні і маралізатарскія творы — 15 пазіцыямі. Адзінкавымі экземлярамі былі прадстаўлены палемічныя творы, скіраваныя супраць дысідэнтаў і ў абарону езуітаў, а таксама працы па медыцыне і гаспадарцы. Капеланскі збор б-кі налічваў 60 назваў у 79 тамах. Гэта былі кнігі на лац. мове: Бібліі і каментырыі на яе (4 пазіцыі), катэхізісы (3 пазіцыі), кнігі па медытацыі (7 пазіцый), жыціі і календары (5 пазіцый), рытуалы (4 пазіцыі) і інш., у т.л. «Аб гальскай вайне» Юлія Цэзара. Пасля таго, як у 1876 кляштар быў зачынены, яго б-ка перададзена ў гарадскі магстрат, згарэла ў пажары 1880.

Літаратура:

Gwioździk J. Staropolski księgozbiór panien benedyktynek z Nieświeża: Z dziejów fundacji Mikołaja Krzysztofa Radziwiłła Sierotki // Badania księgozbiorów Radziwiłłów. Warszawa, 1995.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.