Артыкулы: бібліятэка Слонімскага кляштара бенедыкцінак

бібліятэка Слонімскага кляштара бенедыкцінак. Існавала пры Слонімскім кляштары бенедыкцінак з канца 17 ст. да сярэдзіны 19 ст. Візітацыйныя спісы кніг б-кі вядомы з 1668. У 1719 было 70 кніг, у асноўным на польскай мове: касцельныя статуты, жыціе св. Бенедыкта, інш. святых, аскетычная літаратура, брэвіярыі. У 1733 адзначаны антыфанарый, градуал, марціралог, 4 мшалы, Евангелле, рукапісны служэбнік св. Бенедыкта, «Духоўныя практыкаванні» і інш. Пры візітацыі 1820 адзначана, што «навуковых» (вучэбных) кніг у кляштары няма, толькі жыціі святых і кнігі для набажэнства. У 1830 сярод кніг адзначаны мшалы рымскія і уніяцкія, агенды, «Кніга брацтва сэрца Ісусава».

Літаратура:

Гвёздзик И. Собрание книг бенедиктинок в Слониме (XVII—XIX вв.) // Белорусский сборник: Статьи и материалы по истории и культуре Белоруссии. СПб., 2002. Вып. 2;

PietrzkiewiczI. Bibliotekiklasztorówsłonimskichw świetlezachowanychinwentarzyXVIII—XIXww. // Там жа. СПб., 2005. Вып. 3.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.