Артыкулы: бібліятэка Слонімскага кляштара бернардзінцаў

бібліятэка Слонімскага кляштара бернардзінцаў. Існавала пры Слонімскім кляштары бернардзінцаў з 17 ст. да сярэдзіны 19 ст. Дакументальныя звесткі пра яе паходзяць пачынаючы з 1787. Захаваліся інвентарныя спісы кніг б-кі 1798, 1804, 1816, 1820, 1821 i 1822. Б-ка значна вырасла ў канцы 1820—30-х г., калі бернардзінцы трымалі школу. У 1820 тут было 948 кніг, у асноўным казанні на польскай мове, працы па тэалогіі, філасофіі, рыторыцы і гісторыі, а ў 1822 — 1766 кніг (яшчэ 17 богаслужэбных кніг захоўвалася ў сакрысціі), у 1830 — 1858 кніг. З захаваных інвентароў вынікае, што кнігазбор бернардзінцаў быў даволі стары, тэаматычна пераважалі прапаведніцкія, аскетычныя творы, працы па рыторыцы і філасофіі. У 1830 у б-ку перайшла літаратура з зачыненага кляштара ў Берасці (791 кніга). У 1838 у Слонімскім кляштары 2177 кніг, з іх 75 літургічных: антыфанарыі, псалтыры, брэвіярыі, агенды, мшалы (у т.л. «мшал рускі»). У гэты час пераважалі філасофскія працы, лац. і польскія казанні, каментарыі Святога Пісання, аскетычныя, гіст. і паліт. творы, працы па рыторыцы, граматыцы, паэзіі. Пасля 1845 у б-цы 1734 кніга ў 2774 тамах.

Літаратура:

PietrzkiewiczI. Bibliotekiklasztorówsłonimskichw świetlezachowanychinwentarzyXVIII—XIXww. // Белорусский сборник: Статьи и материалы по истории и культуре Белоруссии. СПб., 2005. Вып. 3.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.