Артыкулы: Бідэр (Bieder) Герман
Бідэр (Bieder) Герман (н. 21.10.1941, г. Маркерсдорф, Аўстрыя), аўстрыйскі мовавед-славіст. Д-р габілітаваны (1986). Скончыў Венскую гандлёвую акадэмію (1961), вучыўся ў Венскім (1961—65), Сафійскім (1966—67, 1972—73) ун-тах. У 1977 стажыраваўся ў Ін-це мовазнаўства АН Беларусі. З 1969 працаваў у Ін-це славянскай філалогіі Венскага ун-та, з 1971 — у Ін-це славістыкі Зальцбургскага ун-та (з 1999 яго дырэктар). Даследуе шырокае кола праблем славянскай філалогіі. Аўтар прац па фанетычных і правапісных асаблівасцях Статутаў ВКЛ 1529 і 1588, старажытных нямецка-бел. моўных кантактах з высвятленнем польскага пасрэдніцтва. Устанавіў, што германізмы ў старабел. мове маюць пераважна сярэдненямецкае, часам верхненямецкае, у выключных выпадках ніжненямецкае паходжанне. Аўтар слоўніка германізмаў у славянскіх мовах («Deutsche Wortbildungselemente in den slavischen Sprachen», 1985).
Творы:
Das Litauische Statut von 1529: (Bemerkungen zur historischen Orthographie und Phonetik der Altweissrussischen Rechtsprache) // Wiener Slawistisches Jahrbuch. 1973. Bd. 18;
Das Litauische Statut von 1588: (Die Phonetik des westrussischen Originals im Vergleich zur polnischen Obersetzung) // Studia z Filologii Polskiej i Słowiańskiej. 1974. T. 14;
Zur Erforschung des deutschen Lehrgutes im weisrussischen: Schrifttum des 14. bis 17. Jahrhunderts // Opuscula Slavica et Linguistica. 1976;
Zur Rolle des Polnischen bei der Übername von deutschen Lehrgut ins westrussische: (weißrussischeukrainische) Schrifttum des 14—17. Jhs. // Symposium Slavicum. München, 1976;
Die Rolle des Polnischen bei den älteren deutsch-westrussischen lexikalischen Lehrbeziehungen (phonetisch-phonologischer Aspect) // Wiener Slavistisches Jahrbuch. 1978. Bd. 24;
Die morphologische Adaptation deutscher Substantiva in Altweissrussischen Sprachdenkmälern wus der Sicht der deutschen historischen Morphologie // The Journal of Byelorussian Studies. London, 1978. Vol. 4. № 2.
Літаратура:
Запрудскі С. Аўстрыйскі рыцар беларускай мовы: (да 60-годдзя Германа Бідэра) // Кантакты і дыялогі. 2001. № 9—10.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне