Артыкулы: Бізіо (Bisio) Стафан Лаўрын

Бізіо (Bisio) Стафан Лаўрын (каля 1720 або 14.2.1724, г. Венецыя—пасля 1787), вучоны-медык. Д-р медыцыны і філасофіі (1746). Вучыўся ў Павіі, дзе атрымаў доктарскую ступень. Каля 1748 стаў прафесарам Лекарскага калегіума ў Турыне. У 1763 запрошаны А.Ябланоўскай дамашнім лекарам у Сямятычы. З 1768 лекар К.С.Радзівіла Пане Каханку. У 1770 правёў у Нясвіжы патолагаанатамічную секцыю, якую апісаў у спец. брашуры. Каля 1772 пераехаў у Вільню, дзе працаваў лекарам пры Віленскай акадэміі. У 1779—80 у Львове, у 1781 выехаў у Італію. Пасля заснавання ў Вільні медыцынскага калегіума (1781) запрошаны туды прафесарам. У 1781 заняў кафедру тэорыі ўрачэбнай анатоміі (пазней — фізіялогіі і анатоміі). Удзельнічаў у стварэнні анатамічнага кабінета Гал. школы ВКЛ, праводзіў эксперыменты на жывёлах. У 1787 пакінуў кафедру і вярнуўся ў Італію. Аўтар мед. прац.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.