Артыкулы: Біржышкá (Biržiška) Вацлавас

Біржышкá (Biržiška) Вацлавас (2.12.1884, мяст. Векшняй, Літва—2.1.1956), літоўскі бібліёграф, гісторык культуры. Скончыў гімназію ў Шаўлях (1903), вучыўся ў Пецярбургскім ун-це (1903--09).У 1910—11 адвакат у Вільні, у 1913—14 – у Шаўлях. У 1914—17 афіцэр рас. арміі. З 1906 супрацоўнічаў у перыядычных выданнях. У 1918 працаваў у Літоўскім камісарыяце ў Маскве, загадчык яго архіва. У прыватным ун-це А.Шаняўскага вывучаў бібліятэказнаўства. З 1919 у Вільні, нарком асветы Сав. Літвы, нам. наркома асветы Літбела, пасля выкладаў у Літ. гімназіі ў Вільні. У 1920 выехаў у Каўнас, дзе да 1922 працаваў у ваенным вучылішчы, пасля выкладаў права, бібліяграфію і гісторыю кнігі ў Каўнаскім ун-це, праф. (1924). У 1923—44 дырэктар б-кі Каўнаскага, а ў 1940—44 Вільнюскага ун-таў. У 1931—41 старшыня Літоўскага т-ва бібліятэказнаўцаў. З 1944 у эміграцыі, у 1946—49 праф. ун-таў у Гамбургу і Пінебергу, з 1949 жыў у ЗША. Рэдагаваў час. "Litwa" ("Літва", 1921, на польскай мове), «Knygos» («Кнігі», 1922—26), «Bibliografijos žinios» («Бібліяграфічныя весці», 1928—43), зборнікі «Наша даўніна» («Mūsų senovė», № 6—10, 1937—40), «Літоўскую энцыклапедыю» (т. 1—10, 1933—44). Публікаваў архіўныя матэрыялы па гісторыі літ. культуры. Працы па гісторыі друку ВКЛ і Літвы, літ. культуры: «Нарыс гісторыі літоўскай кнігі» («Lietuviškų knygų istorijosbruožai», ч. 1, Каўнас, 1930), «З мінулага нашых газет» («Iš mūsų laikraščių praeities», Каўнас, 1932), «Гісторыя старажытнай літоўскай кнігі» («Senųjų lietuviškųjų knygų istorija», ч. 1—2, Чыкага, 1953—57). Склаў бібліяграфічныя паказальнікі «Літоўская бібліяграфія» («Lietuvių bibliografija», ч. 1—4, Каўнас, 1924—39, ахоплівае літоўскія выданні 1547—1910), «Александрынас» («Aleksandrynas», ч. 1—3, Чыкага, 1960—65, 2 выд. Вільнюс, 1990, ахоплівае літоўскія выданні да 1865), слоўнік «Літоўскія псеўданімы і крыптанімы» («Lietuviškiejislapyvardžiaiirslapyraidės», ч. 1—2, 1943).

Творы:

Mūsų raštų istorija. D. 1. Kaunas, 1927; Abraham Kulvietis. Pinneberg, 1947;

Martin Mažvydas und seine Mitarbeiter. Heidelberg, 1948;

Knygotyrosdarbai: Senųjų lietuviškų knygų istorija. T. 1. Chicago, 1953 (2 leid. Vilnius, 1998);

Praeities pabiros. Brooklyn, 1960.

© Валерый Пазднякоў, 2005, 2014

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.