Артыкулы: Біспінг (Бішпінг, Бішпінк) Ян Тадэвуш Кароль

Біспінг (Бішпінг, Бішпінк) Ян Тадэвуш Кароль (каля 1741—28.9.1822), дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Паходзіў з нямецкага рода ўласнага герба (прыдомак фон Гален), прадстаўнікі якога ў канцы 16—пач. 17 ст. перасяліліся ў ВКЛ. Сын Баляслава, маршалка старадубскага. Падпісаў акт аб элекцыі Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў 1764. Пасля займаў урады старадубскага гараднічага (1765—67), падстолія (1767—73), земскага пісара (1773—81), харужага (1781—86), маршалка (1786—93). Пасол на сойм 1782, дзе быў выбраны для рэвізіі Кароннай скарбовай камісіі. У 1776 узнагароджаны ордэнам св. Станіслава. Дэпутат Трыбунала ВКЛ 1784 (маршалак Трыбунала духоўнага), 1789. На моцы соймавай пастановы ў 1793 стаў, як і ўсе павятовыя маршалкі, кашталянам (старадубскім).

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.