Артыкулы: бітва на Альшаніцы 1527

бітва на Альшаніцы 1527. Адбылася 27 студз. на р. Альшаніца (правы прыток Дняпра паміж рэкамі Рось і Цясмін) паміж войскам ВКЛ і крымскімі татарамі. У снежні 1526 паводле турэцкага загаду 20—30 тыс. татараў на чале з царэвічам Малаем напалі на ВКЛ і пустошылі землі да Турава і Пінска. У хуткім часе ў Астрогу сабраліся атрады князёў і паноў ВКЛ: Ю.С.Алелькавіча, Ф.А.Сангушкі, Ю.Радзівіла, І.М. і А.М.Вішнявецкіх, А.Ф.Чартарыйскага, А.Я.Неміровіча, А.Дашкевіча. На чале войска стаў найвышэйшы гетман ВКЛ К.І.Астрожскі. Татары былі нагнаны за 40 міль ад Кіева на р. Альшаніца. Войска ВКЛ ударыла на татарскі лагер знянацку на досвітку, так што крымчакі не здолелі дабрацца да коней з-за глыбокага снегу. Паводле М.Стрыйкоўскага, было забіта 24 тыс. татараў, 700 трапілі ў палон, вызвалена 40 тыс. палонных (паводле інш. звестак — 80 тыс.). Рэшта татараў была разбіта Дашкевічам і Алелькавічам каля Канева і Чаркасаў. Хоць звесткі крыніц пра колькасць татараў, відавочна, завышаныя, напад 1526—27 быў адным з буйнейшых, а перамога на Альшаніцы — адна з самых значных. Апісанне бітвы змешчана ў гіст. хроніках, ёй прысвяціў асобную брашуру Ё.Дэцый.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.