Артыкулы: Бітнер Самуэль

Бітнер Самуэль (Бітнерыс Самуэліс; каля 1632, Польшча—да 5.11.1710), дзеяч кальвінісцкай царквы, перакладчык. Нарадзіўся ў кальвінісцкай сям’і, якая перасялілася ў ВКЛ. Вучыўся ў Слуцкай кальвінісцкай гімназіі, з 1651 — ва ун-це ў Франкфурце-на-Одэры. З 1663 святар, з 1668 прапаведнік. З 1673 плябан у Новым Месце, потым у Бейнарове і Біржах. У 1687 абраны кансеньёрам віленскім, з 1688 завілейскім, з 1698 суперінтэндэнт жамойцкі. Жыў у Біржах і Кейданах. Выдаў катэхізіс «Пачатак павучання для малых дзяцей» («Pradziapa moksla delmazu Weykialu», Каралявец, 1680), які быў выдадзены на сродкі Людвікі Караліны Радзівіл. Тут жа быў змешчаны літ. буквар. У 1695 Віленскі сінод даручыў Б. перакласці на літ. мову Новы Запавет. З дапамогай Яна Бажымоўскага (малодшага) пераклаў яго большую частку на аснове польскага выдання (Гданьск, 1601) з улікам грэчаскага тэксту. Пераклад адрэдагавалі лютэране Фрыдрых Сігізмунд Шустэр і Бернхард Зандэн з Малой Літвы. Кніга выдадзены ў 1701 у Караляўцы пад назвай «Naujas Testamentas Wieszpaties musu Jezaus Kristaus».

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.