Артыкулы: Блашчык (Błaszczyk) Гжэгаж

Блашчык (Błaszczyk) Гжэгаж (н. 19.9.1953, г. Познань, Польшча), польскі гісторык. Доктар габілітаваны (1993), прафесар надзвычайны (2000). Скончыў Пазнанскі ўніверсітэт (1977). Працаваў у Бібліятэцы Польскай АН у Курніку. З 1978 у Інстытуце гісторыі Пазнанскага ўніверсітэта; кіраўнік Цэнтра гісторыі Усходняй Еўропы ў 1996—1999. З 2003 член Літуаністычнай камісіі пры Інстытуце гісторыі Польскай АН. Даследуе гісторыю ВКЛ, Літвы і Беларусі ў 19—пач. 20 ст., сучасную Літву, польска-літоўскія адносіны з 12—13 ст. да сучаснасці.

Творы:

Żmudź w XVII i XVIII w.: Zaludnienie i struktura społeczna. Poznań, 1985;

Litwawspółczesna. Warszawa; Poznań, 1992;

Diecezja żmudzka od XV do początku XVII w.: Uposażenie. Poznań, 1992;

Diecezja żmudzka od XV do początku XVII w.: Ustrój. Poznań, 1993;

Burza koronacyjna: Dramatyczny fragment stosunków polsko-litewskich w XV w. Poznań, 1998;

Dzieje stosunków polsko-litewskich od czasów najdawniejszych do współczesności. T. 1. Trudne początki. Poznań, 1998;

Litwa na przełomie średniowiecza i nowożytności, 1492—1569. Poznań, 2002.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.