Артыкулы: Богуш Томаш

Богуш Томаш (20.12.1723, Палессе—6.3.1783), дзеяч каталіцкай царквы. У 1739 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, з 1751 ксёндз. Прафесар паэтыкі ў Вільні (1753—54), рыторыкі і гісторыі ў Варшаве (1754—55), філасофіі ў Пінску (1756—57), місіянер у Лагішыне (1760—61), прафесар тэалогіі і кананічнага права ў Варшаве (1762—65) і Пінску (1765—69), прафесар маральнай тэалогіі і прэфект школы (1770—72), таксама прафесар кананічнага права ў Варшаве (1772—73). Пасля скасавання ордэна езуітаў (1773) да 1781 прапаведнік у варшаўскіх школах Адукацыйнай камісіі, потым канонік берасцейскі. У паразуменні з Адукацыйнай камісіяй збіраў матэрыялы па гісторыі касцёла ў Рэчы паспалітай. Выдаў драму для школьнага тэатра «Эўтропіуш» («Eutropiusz, tragediawierszempolskimnapisana», Вільня, 1754).

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.