Артыкулы: Боім Бенядзікт Павел
Боім Бенядзікт Павел (1629, г. Львоў—28.2.1670), дзеяч каталіцкай царквы. У 1646 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. Вывучаў філасофію ў Полацку (1649—52) і тэалогію ў Лювене (1657—61). У Бельгіі пазнаёміўся з баландыстамі і для іх пераклаў на лац. мову жыціе св. Яна Канці. Прафесар рыторыкі ў Пултуску (1661—62), маральнай тэалогіі ў Вільні (1668—70). Быў вядомы як прапаведнік. Жадаў выехаць у Кітай, але не атрымаў дазволу духоўных уладаў, таму пачаў агітаваць правасланых пераходзіць у каталіцтва. Для абгрунтавання перавагі каталіцтва над праваслаўем выдаў кнігі «Старая вера» («Starawiara, aboJasnepokazanie, iż ci, cowdyzuniejtrwają, starejwiaryniemają», Вільня, 1668), «Воз да неба» («Wózdonieba», Варшава, 1670). Абапіраўся на аўтарытэт айцоў царквы, каб даказаць прымат рымскага папы, догмат аб зыходжанні Св. Духа і ад Бога-Сына. Паважна называў праваслаўных «брацішкі нашы каханыя».
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


