Артыкулы: Борк
Борк (Боргк, Боркг), міфічны князь. У легендзе беларуска-літоўскіх летапісаў пра першых літоўскіх князёў названы старэйшым сынам Палемона. Паведамляецца, што ён заклаў горад на р. Юра, які назваў ад імя ракі і свайго імя — Юрбарк (цяпер Юрбаркас, Літоўская Рэспубліка). Пасля таго, як Б. памёр, не пакінуўшы дзяцей, яго ўладанні адышлі да брата Кунаса. Відавочна, што крыніцай утварэння імя Б. ў легендзе паслужыла назва сапраўднага г. Юрбарка (хоць ён і не знаходзіцца на р. Юра), закладзенага крыжакамі ў сярэдзіне 13 ст. (нямецкая назва — Георгенбург, Замак святога Георгія). У «Хроніцы» М.Стрыйкоўскага Б. названы Боркусам.
Літаратура:
Улащик Н.Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания. М., 1985.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


