Артыкулы: Борхі
Борхі, шляхецкі род герба «Тры каўкі». Паводле родавага падання, паходзілі з Італіі, пасля перасяліліся ў Вестфалію, з 15 ст. вядомы ў Інфлянтах, дзе валодалі маёнткамі Варкляны, Прэлі і інш. (цяпер у Латвіі). Карысталіся графскім тытулам, які нанава падараваны ў 1783 імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі і ў 1839 прызнаны ў Рас. імперыі. Найб. вядомыя:
Фабіян Казімір (?—да 24.6.1710), сын палкоўніка Гедэона Яна, старасты люцынскага, ген.-ад’ютант кароннага войска, ген.-лейтэнант. У пач. Паўночнай вайны 1700—21 пасланы каралём польскім і вял. князем літоўскім Аўгустам ІІ з місіяй да цара Пятра І, у бітве ўзяты ў палон шведамі і 7 гадоў зняволены ў Рызе. Вызвалены па просьбе Станіслава Ляшчынскага. У 1710 генерал артылерыі ВКЛ.
Ян Енджэй Юзаф (1715?—3.10.1780), сын Ежы, палкоўніка войска ВКЛ, суддзі земскага інфлянцкага ў 1683—1722, пляменнік Фабіяна Казіміра. Пасол на соймы 1735, 1746, 1758, 1760, 1761, 1762, 1764. Стараста люцынскі, падкаморы інфлянцкі ў 1744—65, ваявода інфлянцкі ў 1765, падкаморы каронны ў 1765—80, вял. канцлер каронны ў 1780. Падтрымліваў караля Аўгуста ІІІ, выступаў за абранне яго сына Караля на курляндскі трон, для чаго ездзіў паслом у Маскву ў 1763.
Міхал Ян (31.6.1751 або 20.6.1753, Варкляны—28 або 29.12.1810), сын Яна Енджэя Юзафа. Скончыў піярскі Калегіум нобіліум у Варшаве. З 1762 у войску, у 1771 капітан пешай гвардыі ВКЛ, быў паранены пры спробе барскіх канфедэратаў выкрасці караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, з 1776 палкоўнік гусарскай харугвы, ген.-лейтэнант кароннага войска, вял. абозны ВКЛ у 1781—87, ваявода белзскі ў 1787—91, стараста люцынскі. Рыцар і бальі Мальтыйскага ордэна, у 1783 атрымаў тытул графа Свяшчэннай Рымскай імперыі. Быў аматарам мастацтваў і літаратуры, займаўся прыродазнаўчымі навукамі, выдаў працы па геалогіі, мінералогіі, батаніцы. У 1776—77 зрабіў навук. падарожжа на Сіцылію і Мальту. У сваім маёнтку ў Варклянах пабудаваў палац і парк, упрыгожаны бюстамі гіст. дзеячаў Рэчы Паспалітай, які апісаў у кн. «Сентыментальны парк маёнтка Варкляны графа Борха на Белай Русі» («JardinsentimentalduchâteaudeWarklanddansleComté deBorchenRussieBlanche», Варшава, 1795). Сабраў у Варклянах вял. прыродазнаўчыя калекцыі і б-ку. Аўтар паэм на франц. мове, у т.л. «Станіславіяда, шчаслівае выратаванне Станіслава ІІ, караля Польшчы» («
Юзаф Генрык (1764—1835), сын Яна Енджэя Юзафа. Палкоўнік кароннага войска, шамбялян караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Пасол на Чатырохгадовы сойм 1788—92. У 1805—09 маршалак шляхты Віцебскай губ. У 1812 прызначаны Напалеонам членам адміністрацыйнай камісіі Віцебска. Пасля вайны зняволены, сасланы ў Петразаводск, пазней амнісціраваны.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


