Артыкулы: Босгрэйв (Bosgrave) Якуб
Босгрэйв (Bosgrave) Якуб (каля 1548, Годманстоўн, Англія—27.10.1623), дзеяч каталіцкай царквы, матэматык. У 1564 уступіў у Рыме ў ордэн езуітаў, з 1573 святар. Атрымаў у Англіі гуманістычную адукацыю, пасля вучыўся ў Лювене, Турнэ, Рыме (Калегіум Раманум). Прафесар паэтыкі і матэматыкі ў Познані (1571—73), пасля ў Оламаўцы. У 1576 арганізаваў у Віленскай акадэміі кафедру матэматыкі, выкладаў тут геаметрыю. У 1580 выехаў у Англію для падтрымкі мясцовых католікаў, быў там зняволены, катаваны і асуджаны на смерць. Дзякуючы каралю польскаму і вял. князю літоўскаму Стафану Баторыю смяротны прысуд быў адменены, і Б. высланы з краіны. У 1587 вярнуўся ў Рэч Паспалітую. Выкладаў матэматыку, яўрэйскую мову і філасофію ў Познані і Калішы. Высока яго шануючы, П.Скарга змясціў жыціе Б. сярод англійскіх пакутнікаў, не ведаючы пра яго ўратаванне ад смяротнага пакарання.
Літаратура:
Piechnik L. Początki Akademii Wileńskiej, 1570—1599. Rzym, 1984.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


