Артыкулы: Бохан Павел

Бохан Павел (25.1.1628, Аршанскі пав.—14.3.1695), дзеяч каталіцкай царквы. У 1650 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, з 1659 ксёндз. Вывучаў тэалогію ў Нямецкай правінцыі ордэна езуітаў (1655—59). Прэфект школы і прафесар маральнай тэалогіі ў Віленскай акадэміі (1664—66), прафесар схаластычнай тэалогіі і прэфект школы ў Браневе (1666—70), у Віленскай акадэміі прафесар схаластычнай тэалогіі (1670—73), прэфект школы і прафесар кананічнага права (1674—75), рэктар (1776—78), рэктар калегіумаў у Мышы (1678—85) і Варшаве (1685—89), галава Літоўскай правінцыі ордэна езуітаў (1689—92), прэпазіт дома прафесаў у Вільні (1692—95). Быў дэлегатам на 12-ю генеральную кангрэгацыю ордэна езуітаў (1682). Зрабіў вял. ўклад у развіццё адукацыі ў ВКЛ, асабліва гуманістычнай.

Літаратура:

Piechnik L. Próby odnowy Akademii Wileńskiej po klęskach Potopu i okres kryzysu 1655—1730. Rzym, 1987.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.