Артыкулы: Брадоўскі Ігнат

Брадоўскі Ігнат (2.3.1713, Беларусь—16.2.1760), дзеяч каталіцкай царквы. У 1730 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, з 1742 ксёндз. Прафесар рыторыкі ў Новагародку (1744—45) і Полацку (1745—46), прэфект школы ў Менску (1747—48), прафесар этыкі ў Вільні (1750—51), прафесар школы і сакратар Віленскай акадэміі (1751—52), прэфект школы ў Гародне (1752—53), прафесар тэалогіі ў Полацку (1757—58). Напісаў гіст. драму пра св. Станіслава.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.