Артыкулы: Браслаўскае ваяводства
Браслаўскаеваяводства, адм.-тэр. адзінка ВКЛ у 18 ст. Створана Гарадзенскім соймам 1793 з Браслаўскага павета Віленскага ваяводства. Цэнтр — г. Браслаў, з 1794 — мяст. Віды (Відзы). Падзелу на паветы не было. Ваявода — М.Касакоўскі (1794—95), кашталян — М.Агінскі (1793—95). Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Б.в. ўвайшло ў Рас. імперыю, дзе з яго створаны Відзаўскі пав. Віленскай губ.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне