Артыкулы: Брокус (Англус) Адам
Брокус (Англус) Адам (каля 1542, г. Лондан—7.7.1605), дзеяч каталіцкай царквы. У 1565 уступіў у Рыме ў ордэн езуітаў, з 1571 ксёндз. З 1567 у Рэчы Паспалітай. У Браневе віцэ-рэгент духоўнай семінарыі (1568—69), канвікта (1570—71), прэфект школы (1568—71), магістр навіцыята (1574—77). Прафесар маральнай і палемічнай тэалогіі ў Вільні (1580—94), маральнай тэалогіі (1594—1603, з перарывамі), канцлер Віленскай акадэміі (1599—1603), рэктар (1594, 1603—05). З 1593 радца галавы Польскай правінцыі ордэна, у 1594 яго сакратар. У 1581 быў дэлегатам на 4-ю генеральную кангрэгацыю ордэна езуітаў у Рыме.
Літаратура:
Piechnik L. Początki Akademii Wileńskiej, 1570—1599. Rzym, 1984.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне