Артыкулы: Бротэльт Іаган
Бротэльт Іаган (Breutelt/ Breutellt/ Brentel/ Breytel/ Bretel Ioannes) (?—да 1668) — віленскі людвісар.
Паходзіў з Латарынгіі. Нарадзіўся, прыпушчальна, у мястэчку Дамблэ (Damblain) у канцы 16 ст. У 1610-х г. працаваў у Нідэрландах. З канца 1620-х г. у Вільні. Знаходзіўся на службе ў каралёў польскіх і вял. князёў літоўскіх Жыгімонта ІІІ і Уладзіслава IV, карыстаўся тытулам «Sacrae Regiae Majestatis fusor» («яго каралеўскай вялікасці ліцейшчык»). Першы вядомы твор Б. у Вільні — гармата 1629. Захаваліся звесткі пра 17 бронзавых гармат, адлітых Б. у 1629—1647, і 11 званоў 1613/1615—1652. Сярод гармат Б. вядомы дзве, якія прызначаліся да гетмана Крыштофа Радзівіла і нясуць выяву яго герба. Адзін са званоў Б. быў заказаны Станіславам Войнам для касцёла ў Плунгах, упрыгожаны яго гербам (1646).
Жонка (шлюб каля 1633): Цэцылія (бацька: Геранім Яблка, віленскі аптэкар).
Сыны: Ян/ Іаган; N; N; N.
Дочка: Канстанцыя.
Падрабязнасці:
Jodkowski J. Armaty polskie znajdujące się w artyleryjskiem muzeum w Petersburgu // Pamiątki polskie na obczyźnie. R. 1, z. 4, 1907, s. 57–58;
Brensztejn M. Zarys dziejów ludwisarstwa w b. W. Księstwie Litewskiem. Wilno, 1924. S. 29.
Gierdziejewski K. Zarys dziejów odlewnictwa. Stalinogród, 1954, s. 96, 112, 129;
Nowak T. Z dziejów techniki wojennej w dawnej Polsce, Warszawa 1965, s. 131, 250;
Kobielski S. Polska broń. Broń palna, Wrocław, 1975, s. 69–70;
Nowak Tadeusz Marian. Rysunki dział zdobytych przez Szwedów w Polsce w XVII i na początku XVIII w. // Studia i Materiały do Historii Wojskowości. Tom XX. Warszawa, 1976.S. 290, 312—317.
Samek J. Polskie rzemiosło artystyczne, Warszawa 1984, s. 107, 108, 238.
Martinaitienė Gražina Marija. «IOANNES BREUTELT NOBIS FECIT…» // Menotyra. 2001. № 2.
Martinaitienė Gražina Marija. Ioannes Breutelt nos fecit. Mus nuliejo Jonas Breitelis. Vilnius: Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės valdovų rūmai, 2014. 158 p., pav. 600 (Lietuvos didžiųjų kunigaikščių rūmų studijos, XX tomas).
Шатько Е.Г. Колокольный звон Белой Руси: тысячелетие традиции. Мн.: Братство в честь святого Архистратига Михаила, 2015. 462 с., ил. (с. 58, 408).
Spodaryk Adam. Inskrypcja z niezachowanej armaty odlanej przez Jana Breutelta w 1647 r. // Kwartalnik Historii Kultury Materialnej. Rok LXIV. 2016. Nr 3. S. 379—385.
© Валерый Пазднякоў, 2010+
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


