Артыкулы: Брукнер (Brückner) Аляксандр

Брукнер (Brückner) Аляксандр (29.1.1856, г. Цярнопаль—24.5.1939), польскі філолаг-славіст і літуаніст, літаратуразнавец, гісторык культуры. Чл. Польск. АН у Кракаве (1888), Пецярбургскай АН (1890), акадэмій навук у Бялградзе, Празе, Сафіі. Д-р габілітаваны (1878), ганаровы д-р Віленскага ун-та (1926). Вучыўся ў Львоўскім (1872—75), Венскім, Лейпцыгскім і Берлінскім (1876—78) ун-тах. Дацэнт Львоўскага і Венскага ун-таў (1878—81), праф. славянскіх моў і літаратур Берлінскага ун-та (1881—1924). Даследаваў мовы, л-ру і культуру палякаў і інш. славянскіх народаў, стараж. гісторыю славян, этналогію, тапанімію, традыцыйныя вераванні славян і балтаў, уплыў польскай культуры на культуру суседніх народаў. Высока цаніў старажытную бел. л-ру. Шмат звестак пра культуру ВКЛ у яго творы «Старажытнапольская энцыклапедыя» («Encyklopediastaropolska», т. 1—2, Варшава, 1937—39, 2 выд. 1990).

Творы:

Litu-slavischeStudien. T. 1. Die slavischen Fremdwörter im Litauischen. Weimar, 1877;

Polnisch-russische Intermedien des XVII. Jahrhunders // Archiv für slavische Philologie. 1891. T. 13;

Dzieje literatury polskiej w zarysie. T. 1—2. Warszawa, 1903 (3 wyd. 1924);

LiteraturareligijnawPolsce średniowiecznej: Szkiceliterackieiobyczajowe. T. 1—3. Warszawa, 1903—04;

Starożytna Litwa: Ludy i Bogi. Szkice historyczne i mitologiczne. Warszawa, 1904 (3 wyd. Olsztyn, 1984);

Różnowiercy polscy: Szkice obyczajowe i literackie. Warszawa, 1905 (3 wyd. 1962);

Dzieje języka polskiego. Kraków, 1906 (4 wyd. Wrocław; Kraków, 1960);

Pieśni polsko-ruskie. Pamiętnik literacki. 1911. R. 10;

Słownik etymologiczny języka polskiego. Kraków, 1926 (9 wyd. Warszawa, 2000);

Franziskus Skorina // Zeitschrift für slavische Philologie. 1927. T. 4;

Zarys dziejów literatur i języków literackich słowiańskich. Lwów, 1929 (з Т.Лер-Сплавінскім);

Dzieje kultury polskiej. T. 1—4. Kraków; Warszawa, 1930—46 (4 wyd. 1991);

Kultura, piśmiennictwo, folklor. Warszawa, 1974;

Początkiirozwój języka polskiego. Warszawa, 1974;

Mitologia słowiańska i polska. Warszawa, 1980 (2 wyd. 1985).

Літаратура:

Aleksander Brückner, 1856—1939. Warszawa, 1989 (змешчана бібліяграфія прац Б.).

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.