Артыкулы: Брыётэ (Briôtet) Якуб
Брыётэ (Briôtet) Якуб (17.7.1746, Тарні, Бургундыя—25.5.1819), вучоны-медык. Д-р медыцыны і хірургіі (1787). Вывучаў хірургію ў шпіталях Ліёна і Парыжа. Па запрашэнні хірурга М.Рэнье ў 1777 прыехаў у Вільню, дзе стаў прасектарам і дэманстратарам анатоміі ў Гал. школе ВКЛ. Вырабляў анатамічныя прэпараты. У 1780 атрымаў ад Адукацыйнай камісіі патэнт на званне прафесара хірургічных аперацый і дэманстратара анатоміі. У 1785 упершыню ў Вільні вучыў рабіць прышчэпкі ад воспы. У 1791 прызначаны генеральным штабс-хірургам войска ВКЛ. У 1808 стварыў пры Віленскім ун-це хірургічную клініку, якую ўзначальваў да 1811. Адзін з заснавальнікаў Віленскага лекарскага т-ва. У 1805 абраны членам-карэспандэнтам Парыжскага мед. т-ва і Парыжскай мед. акадэміі.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


