Артыкулы: Брэгер Герман Максімавіч
Брэгер Герман Максімавіч (н. 31.10.1962, г. Мінск), архівіст, гісторык. Скончыў Бел. палітэхнічны ін-т (1988). Працаваў у будаўнічых і праектна-канструктарскіх установах Мінска, у 1994—1995 — у Ін-це гісторыі НАН Беларусі, з 1997 — у Нац. гіст. архіве Беларусі (вядучы палеограф, гал. архівіст). Даследуе гісторыю дзярж. устаноў ВКЛ 16—18 ст., шляхты і населеных пунктаў Ашмянскага і інш. паветаў, займаецца археаграфічнай апрацоўкай актавых кніг Метрыкі ВКЛ, земскіх і гродскіх судоў ВКЛ.
Творы:
Кальвінскі збор у Вароне // Беларусь—Расія—Японія: Матэрыялы Першых астравецкіх краязнаўчых чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча. Мн., 1997 (Беларусіка = Albaruthenica. Вып. 8);
Праблемы пошуку дакументаў па гісторыі населеных месцаў і генеалогіі павятовай шляхты былога Віленскага ваяводства ВКЛ да сярэдзіны ХVII ст. у архівах і бібліятэках Вільні // Замежная архіўная Беларусіка: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, 25—26 красавіка 1996 г. Мн., 1998;
Матэрыялы Мінскай кадэнцыі Галоўнага Трыбунала Вялікага княства Літоўскага ў Вільнюскім архіве: (супастаўленне двух вопісаў) // Выяўленне, сумеснае выкарыстанне і вяртанне архіўных, бібліятэчных і музейных каштоўнасцей, якія захоўваюцца ў замежных краінах. Мн., 1999 (Вяртанне. Вып. 6);
Хацюхова: Гісторыя невялікага паселішча. Мн., 2001;
Архіў Ашмянскага земскага суда 2-й пал. 18 ст.: (Мядзельская кадэнцыя) // Архівы на мяжы тысячагоддзяў. Мн., 2001;
Уласнасць ашмянскай шляхты ў Браслаўскім павеце: (паводле актавых кніг Браслаўскага земскага суда 1603—1632 гг.) // Браслаўскія чытанні. Браслаў, 2002. Вып. 5;
З гісторыі маёнтка Дамашкавічы // Архіварыус. Мн., 2004. Вып. 2;
Архіў маёнтка Глыбокае Зяновічаў і Радзівілаў у Галоўным архіве старажытных актаў у Варшаве // Архіварыус. Мн., 2006. Вып. 4.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне