Артыкулы: Брэжга Баляслаў Рычардавiч (Brežgo Boļeslavs)
Брэжга Баляслаў Рычардавiч (Brežgo Boļeslavs) (31.3.1887, в. Айзупіешы Дрыцанскай вол. Рэжыцкага пав. Вiцебскай губ.—30.9.1957), латышскi гiсторык, архівіст. Доктар гісторыі (1933).
Нарадзіўся ў сям’і столяра. У 1904 скончыў Рэжыцкае гарадское трохкласнае вучылішча. У 1908 паступіў на вайсковую службу, якую адбываў у Віцебску. У 1910 скончыў экстэрнам Віцебскую Аляксандраўскую гімназію. У 1911 паступіў на Вiцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага iнстытута. Удзельнік Першай сусветнай вайны, у 1914 паранены, паручнік (1917). 27.11.1917 як вольны слухач скончыў Вiцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага iнстытута па археалагічным і археаграфічным аддзяленнях. 2.12.1917 абраны правадзейным членам інстытута і пакінуты пры кафедры «Старажытнасці Паўночна-Заходняга краю» для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. 6.2.1918 абраны загадчыкам Віцебскага аддзялення інстытута, у ліпені 1918 — ганаровым членам інстытута. Прадставіў 3 дысертацыі на суісканне званняў вучонага археографа (архівіста) («Архивы Полоцко-Витебского края в их прошлом и настоящем», 1916), вучонага археолага («Материалы для археологической карты Витебской губернии», 1917), вучонага гісторыка мастацтваў («Ян Матейко как представитель польской исторической живописи», 1918). За ўсе 3 дысертацыі яну нададзены шукаемыя званні з наданнем залатых медалёў. З лістапада 1918 асістэнт кафедры «Старажытнасці Паўночна-Заходняга краю», са студзеня 1920 прафесар па розных кафедрах, з 7.3.1920 — памочнік рэктара, з чэрвеня 1921 да 1925 прарэктар інстытута. З 31.3.1919 да 5.12.1923 унаўнаважаны Галоўнага ўпраўлення архіўнай справы РСФСР па Віцебскай губерні. На Першай усебеларускай канферэнцыі архіўных работнікаў (1924) зрабіў тры даклады. У 1925 з’ехаў у Латвію. У 1925—1937 прафесар Рускіх універсітэцкіх курсаў (з 1930 Рускі інстытут універсітэцкіх ведаў) у Рызе. Член Таварыства садзейнічання акадэмічнай адукацыі. У 1933 у Брусельскім універсітэце абараніў дысертацыю на ступень доктара гісторыі па тэме «Латгальскае сялянства ў 1772—1861 гадах» («LespaysansdeLatgalieen 1772—1861»). У 1937—1940 інспектар Упраўлення па ахове помнікаў даўніны. Арганізатар Латгальскага цэнтральнага музея. У 1940—1941 дырэктар Даўгаўпілскага павятовага дзяржаўнага архіва. З 1945 прафесар кафедры славянскай філалогіі Латвійскага ўніверсітэта, адначасова з 1946 старшы навуковы супрацоўнiк Iнстытута гiсторыi і матэрыяльнай культуры АН Латв.ССР. Даследаваў гісторыю, помнікі археалогіі, архітэктуры, кнігавыдання, пісьменнасці, архівы Віцебшчыны і Латгаліі.
Памёр і пахаваны ў Рызе.
Жонка — Настасся Рыгораўна.
Працы:
Брежго Б. Инициалы и орнамент в актовых книгах Витебского архива древни актов XVI—XVIII столетий // Виленский вестник. 1915;
Брэжго Б. Архiвы i архiўная праца ў Вiцебшчыне // Вiцебшчына. Віцебск, 1925. Т. 1;
Брэжго Б. Адносіны палачан і латышоў ў VIII—XVIII вв. // Школьная праца. Дзьвінск, 1926. Т. 1;
Брэжго Б. Карта Полацкага ваяводства 1579—1588 гг. // Голас беларуса. Рыга, 1926. № 38;
Breżgo B. Klasztor Taduliński na Witebszczyźnie // Ziemia. 1929. Nr.13;
Breżgo B. Instytut archeologiczny // Ateneum Wileńskie. 1929. T. VI. Nr. 3—4;
Брэжго Б. Архэолёгічны інстытут на Беларусі // Школа і жыццё. Рыга, 1930. № 1;
Брэжго Б. Ахова помнікаў старажытнасьці на Віцебшчыне // Беларуская школа. Рыга, 1932. № 4, 5; 1933. № 4—6;
Брэжго Б. Замкі Віцебшчыны. Вільня, 1933. (Адбітка з Гадавіка Беларускага Навуковага Таварыства, кн. І). 38 с.
Брэжга Баляслаў. Жалаба рыскае рады канца ХІІІ стаг. // Запісы Беларускага Навуковага Таварыства. Выданьне непэрыядычнае. Сшыток 1. Вільня, 1938. С. 35—40, іл.
Брэжга Б. Мястэчка Глазомічы або Янавічы ў Віцебшчыне ў XVIII стагодьзі // Запісы Беларускага Навуковага Таварыства. Выданьне непэрыядычнае. Сшыток 1. Вільня, 1938. С. 50—53.
Breżgo B. Sztuki piękne w kolegium oraz w akademii OO. Jezuitów w Połocku w XVIII i XIX w. // Prace i Materiały Sprawozdawcze Sekcji Historji Sztuki Towarzystwa Przyjaciół Nauk w Wilnie. Wilno, 1938/39. T. 3. S. 29―39;
Brežgo B. Latgolas inventari un generalmērišonas zemu aproksti (1695.—1784.). Daugavpils, 1943. 412 lpp.;
Брежго Б.Р. Очерки по истории крестьянских движений в Латгалии, 1577—1907. Рига, 1956;
Доклад Б.Р.Брежго «Об архивах и архивной работе в Витебской губернии» // Первая всебелорусская конференция архивных работников 12—15 мая 1924 г. Документы и материалы / Составитель М.Ф.Шумейко. Минск: БелНИИДАД, 1999. С. 58—90;
Доклад Б.Р.Брежго «Сдача, прием, размещение и хранение архивных материалов в Белоруссии» // Первая всебелорусская конференция архивных работников 12—15 мая 1924 г. Документы и материалы / Составитель М.Ф.Шумейко. Минск: БелНИИДАД, 1999. С. 97—115;
Доклад Б.Р.Брежго «О подготовке архивных работников в Белоруссии» // Первая всебелорусская конференция архивных работников 12—15 мая 1924 г. Документы и материалы / Составитель М.Ф.Шумейко. Минск: БелНИИДАД, 1999. С. 116—121.
Падрабязнасці:
Strods H. Vēsturnieks Boleslavs Brežgo septiņdesmitgadnieks // Latvijas PSR Zinātņu Akademijas Vēstis. 1957. Nr. 5 (118). 147.—157. lpp. (змешчана бібліяграфія прац Брэжгі);
Панізнік С. Ён уздымаў старонкі даўніны // Голас Радзімы. 1978. № 18;
Profesors Boļeslavs Brežgo / Sast. H.Strods. Rēzekne, 1990. 57 lpp. (змешчана библияграфия прац Брэжгі);
Подлипский А.М. Витебская Александровская гимназия (1808—1918). Витебск, 1994. С. 54—56;
Дорошенко В.В. Уроки историка Б.Р.Брежго // Археографический ежегодник за 1993 год. М.: Наука, 1995. С. 215—221;
Панізнік С. Ён уздымаў старонкі віцебска-полацкай даўніны // Полацк: карані нашага радавода. Полацкая зямля як сацыякультурная прастора ўзнікнення і развіцця беларускага этнасу і нацыянальнай дзяржаўнасці. Міжнародная навуковая канферэнцыя 5—6 верасня 1995 года. Полацк, 1996. С. 191—194;
Первая всебелорусская конференция архивных работников 12—15 мая 1924 г. Документы и материалы / Составитель М.Ф.Шумейко. Минск: БелНИИДАД, 1999. 147 с.;
Цаль Т.В. Брэжга Баляслаў Рычардавіч // Архівісты Беларусі. Біябібліяграфічны даведнік. Мінск: БелНДІДАС, 2006. С. 75—77;
Zeile P. Latgales kultūras vēsture. Rēzekne: Latgales kultūras centra izdevniecība, 2006. 423.—425.lpp.;
Цоя С. Русский институт университетских знаний в межвоенной Латвии // Русский мир и Латвия. Арабажинские курсы. Альманах. Вып. XXXII. Рига, 2013. С. 18—200.
© Валерый Пазднякоў, 2010, 2014
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне