Артыкулы: Брэткунас (Брэтке, Bretkūnas, Bretke) Ёнас

Брэткунас (Брэтке, Bretkūnas, Bretke) Ёнас [1536, в. Бамлен, Прускае герцагства—(1.10)?1602], лютэранскі пастар, адзін з пачынальнікаў літоўскага пісьменства. З 1555 вучыўся ў Каралявецкім, з 1557 — у Вітэнбергскім ун-тах. Служыў пастарам у мяст. Лябіан (Прусія), пасля ў Караляўцы. Пісаў «Хроніку Прускага краю» (на ням. мове, захаваліся фрагменты, апублікаваны ў 1983). Склаў зб. «Песні духоўныя» (1589), зб. пропаведзяў «Пасціла» («Postilla», ч. 1—2, Каралявец, 1591). Аўтар першага перакладу Бібліі на літоўскую мову, які застаўся ў рукапісе. Працы Б. зрабілі значны ўплыў на развіццё літоўскага пісьменства.

Творы:

Rinktinairaštai. Vilnius, 1983;

NaviasTestamentas. Paderborn, 1991;

Psalteras. Paderborn, 1991;

Biblia: tataiestiwissasSchwentasRaschtas, lietuwischkai. Paderborn, 1996;

GiesmesDuchaunasirkitos 1589 metų liturginėsknygos: tekstaiirjų šaltiniai / Parengė G.Michelini. Vilnius, 2001.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.