Артыкулы: Брэтцар (Брэцар) Якуб

Брэтцар (Брэцар) Якуб (23.7.1690, Вял. Польшча—11.8.1733), жывапiсец. У 1712 у Вільні ўступіў у ордэн езуітаў. Працаваў над аздабленнем езуіцкіх святынь. У 1714—15 выканаў выяву св. Андрэя Баболі ў Віленскім касцёле св. Казіміра. Зрабiў размалёўку iнтэр’ера Слуцку касцёла Св. Тройцы (1715—17). У 1717—21 размаляваў у Полацку каплiцу, стварыў абразы «Распяцце», «Мацi Божая», шэраг партрэтаў, у т.л. генералаў ордэна езуітаў. У 1721—22 у Менскiм касцёле езуiтаў выканаў палiхромную размалёўку ў сакрысцiі i алтар Мацi Божай. У 1723—24 працаваў у Нясвіжы, у 1723—24 — у Слуцку. У 1724—26 у Нясвіжскім касцёле Божага Цела займаўся залачэннем алтароў. У Віленскім доме прафесаў у 1726—31 выканаў партрэты генералаў ордэна езуітаў і езуітаў-мучанікаў. У 1731—32 у Вiцебску размаляваў карнiзы i капiтэлi ў езуiцкiм касцёле, зрабіў выявы св. Андрэя Баболі і св. Тадэвуша. У 1732—33 жыў у Нясвіжы, памёр у Пінску.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.