Артыкулы: Буга (Būga) Казімерас

Буга (Būga) Казімерас (6.11.1879, в. Пажэге, Зарасайскі р-н, Літва—2.12.1924), літоўскі мовавед. Магістр (1914). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1912), дзе з 1916 працаваў прыват-дацэнтам. У 1917—19 праф. Пермскага, у 1919—20 — Томскага, з 1922 — Каўнаскага ун-таў. У 1920 працаваў у міністэрстве асветы. Працы па фанетыцы, марфалогіі, лексікалогіі літоўскай мовы. Сабраў картатэку літоўскіх слоў (больш за 600 тыс. картак), арганізаваў выданне шматтомнага «Слоўніка літоўскай мовы». Заклаў асновы літоўскай анамастыкі. Устанавіў законы, паводле якіх літ. імёны перадаюцца ў рус. летапісах. Даказваў балцкае паходжанне імёнаў літ. князёў, адвяргаў пункт погляду, што яны мелі слав. паходжанне. Даследаваў стараж. запазычанні са слав. (у т.л. з беларускай) і германскіх моў у літоўскай мове. На аснове даследавання гідраніміі Беларусі ўстанавіў арэал распаўсюджання балцкіх моў у старажытнасці. Лічыў, што прарадзіма балтаў знаходзілася ў басейне Прыпяці, адкуль яны пад ціскам славян у 6—8 ст. прыйшлі на сучасныя літ. і латвійскія землі. Даследаваў міфалогію балтаў.

Творы:

Rinktiniai raštai. T. 1—3. Vilnius, 1958—62.

Літаратура:

Мажюлис В. К.Буга // Вопросы славянского языкознания. М., 1958. Вып. 3;

Zinkevičius Z. Kalbininkas K.Būga. Kaunas, 1981;

Klimas А. Kazimieras Būga and the Academic Dictionary of Lithuanian // Lituanus: Lithuanian Quarterly Journal of Arts and Sciences. 1981. № 4.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.