Артыкулы: Будзіла Юзаф

Будзіла Юзаф (?—пасля 1619), ваенны дзеяч ВКЛ, мемуарыст. Харужы мазырскі, каралеўскі палкоўнік. Паходзіў са шляхты Мазырскага пав. Меў значны ваенны вопыт. 2.9.1607 на чале палка з 200 гусараў адзін з першых прыбыў на падтрымку прэтэндэнта на маскоўскі трон Ілжэдзмітрыя І. У вер. 1607 нанёс паражэнне пад Бранскам Кашыну, ваяводу маскоўскага цара Васіля Шуйскага, у кастрычніку разам з Мехавецкім разбіў яго каля Казельска. Пасля падыходу больш значных войск на чале з Я.П.Сапегам і Р.Ражынскім Б. не адыгрываў самастойнай ролі ў ваенных дзеяннях, але захаваў камандаванне палком (у 1610 — 400 казакаў, 600 пяцігорцаў, 200 гусараў). Пасля паходу Жыгімонта ІІІ на Смаленск, а С.Жалкеўскага на Маскву частка войск Ілжэдзмітрыя ІІ перайшла на бок караля, але Б. разам з Сапегам застаўся пры самазванцы, а пасля яго смерці (11.12.1610) трымаўся Сапегі і па яго загадзе заняў Перамышль і Ліхвы. У 1611 удзельнічаў у дзеяннях сапегаўскага войска па захопе Масквы. У пач. 1612 прывёў з Растова абоз з харчам і статак і 31.1.1612 далучыўся да абложанага ў Крамлі гарнізона войск Рэчы Паспалітай. Б., як аднаму з начальнікаў гарнізона, быў адрасаваны ліст Дз.Пажарскага з патрабаваннем здаць Крэмль, на што Б. даў рашучую адмову. Пасля здачы Крамля 6.11.1612 Б. знаходзіўся пры Пажарскім, потым у зняволенні ў Ніжнім Ноўгарадзе. Пасля Дэулінскага перамір’я 1618 у 1619 вярнуўся на радзіму. Далейшы лёс невядомы. Б. — аўтар падрабязнага дзённіка на польскай мове пра падзеі Смутнага часу ў Расіі, дзе шмат унікальнага фактычнага матэрыялу, прыводзяцца тэксты дакументаў і лістоў. Упершыню дзённік апублікаваны ў 1872 М.В.Каяловічам на польскай і рус. мовах, у 1995 надрукаваны Я.Былінскім і Ю.Длугашам.

Творы:

Дневник событий, относящийся к Смутному времени (1603—1613 гг.), известный под именем истории ложного Димитрия // Русская историческая библиотека. Т. 1. Памятники, относящиеся к Смутному времени. СПб., 1872;

Wojna moskiewska wzniecona i prowadzona z okazji fałszywych Dymitrów od 1603 do 1612 r. Wrocław, 1995.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.