Артыкулы: Бужынскі Станіслаў Антоній

БужынскіСтаніслаў Антоній (28.4.1700—15.5.1775), дзяржаўны дзеяч і прававед Рэчы Паспалітай. Скарбнік смаленскі, інстыгатар ВКЛ у 1732—48, кашталян берасцейскі ў 1748—52 і смаленскі ў 1752—63; стараста краснасельскі; пасол на соймы 1732, 1733 (выступаў там за абранне на трон Рэчы Паспалітай Станіслава Ляшчынскага), 1738, 1740, 1744, 1746, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1736. Выдаў зборнік прывілеяў Віленскай акадэміі «Academia et Universitas Viln. S.J. privilegiis, constitutionibus, decretis erecta, aucta, roborata» (Вільня, 1736) і некалькі прац у абарону езуітаў. Пасля смерці жонкі адышоў ад паліт. жыцця, уступіў у ордэн езуітаў (1763). Гал. твор Б. — кн. «Збор усіх соймаў і законаў польскіх, якія датычаць асноў, ад пачатку саймавання аж да нашых часоў прынятыя» («Zebraniewszystkichsejmówiprawpolskich, adstatum ściągającychsię, któreodpoczątkusejmowaniaaż donaszychczasówsą postanowione», Варшава, 1765) — выдаў яго сын Т.Бужынскі.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.