Артыкулы: Буйвід Міхал

Буйвід Міхал (?—каля 28.10.1598), ваенны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. З шляхецкага роду герба ўласнага. У 1589—98 стараста рэжыцкі (г. Рэжыца ў Інфлянтах, цяпер г. Рэзекне ў Латвіі; у гіст. даследаваннях Б. часта памылкова называюць старастам рэчыцкім). У 1595 узначальваў шляхецкія войскі ВКЛ, якія супрацьстаялі ўкр. казакам у час Налівайкі паўстання 1595—96. На чале атрада ў 1 тыс. коннікаў (наёмныя жаўнеры, прыватныя атрады магнатаў і добраахвотнікі-шляхціцы) Б. 15.12.1595 рушыў з Ігумена пад Магілёў, каб даць бой Налівайку, але той ужо накіраваўся пад Быхаў. Непадалёк ад Магілёва каля в. Буйнічы ў снежні 1595 адбылася Буйніцкая бітва 1595, у якой Б. не здолеў разбіць казацкае войска і яно адышло на Быхаў.

Літаратура:

LulewiczH. Nieformalnezjazdysenatorskie-szlacheckiewWielkimKsięstwieLitewskimnaprzykładziewydarzeń zlat 1595—1596: (inwazjaS.Nalewajki) // Парламенцкія структуры ўлады ў сістэме дзяржаўнага кіравання Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у XV—XVIII стагоддзях. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск—Наваградак, 23—24 лістапада 2007 г.). Мн., 2008.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.