Артыкулы: Буйноўскі Міхал

Буйноўскі Міхал (8.3.1632, Полацкае ваяв.—20.10.1690), дзеяч каталіцкай царквы. У 1646 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, з 1658 ксёндз. Вывучаў рыторыку, філасофію і граматыку ў Віленскай акадэміі (1650—53) і тэалогію ў Тырнаве (1657—60). Прафесар граматыкі ў Ужгарадзе (1656), рыторыкі ў Браціславе (1661—62), Нясвіжы (1663—64), Гародні (1664—65), Вільні (1665—68), Варшаве (1668—70), Крожах (1670—72), пенітэнцыярый у базіліцы св. Пятра ў Рыме (1672—83), рэктар калегіумаў у Полацку (1783—88) і Нясвіжы (1689—90). Выдаў кнігі па тэалогіі і аскетыцы «Ранішші абед на падсілак душы» («Rannyobiadnaposiłekduszy», 1686), «Дарога да дому вечнасці» («Drogadodomuwieczności», Вільня, 1688), «Ratiostatuseligendi» (Вільня, 1688—89), «Ratiostatusecclesiasticistabiliendi» (Вільня, 1690). Выразаў фігуркі святых. У 1681 шукаў у Рыме мастакоў для вял. гетмана ВКЛ М.К.Паца.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.