Артыкулы: Бурніцкі Антоній

Бурніцкі Антоній (1715—21.3.1770), каталіцкі рэлігійны дзеяч, падарожнік. З шляхецкай сям’і ВКЛ герба «Любіч». У 1738 уступіў у Вільні ў ордэн бернардзінцаў, там жа скончыў навіцыят. Займаў розныя ордэнскія пасады, узначальваў кляштары. З 1761 архіварыус Літ. правінцыі. У 1762 адправіўся ў пілігрымку, жыў у Александрыі, у 1763—65 — у Палесціне, гал.ч. у Назарэце, Іерусаліме і Віфлееме. Меў тытул наглядчыка за Труной Гасподняй. З 1766 у ВКЛ, сакратар Літ. правінцыі. З 1769 узначальваў Цітавянскі кляштар, склаў яго хроніку. Аўтар мемуараў, дзе падрабязна апісаў сваю пілігрымку (частку апублікаваў А.Мухлінскі ў 1857).

Літаратура:

Muchliński A. Opisanie kościoła Grobu Pana Jezusa: (wyjątek z pielgrzymki A.Burnickiego) // Pamietnik religijno-moralny. 1857. T. 32. S. 46—62.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.