Артыкулы: Бурхард фон Швандэн

Бурхард фон Швандэн (BurchardvonSchwanden, ?—ліп. 1304, або 1309, або 1310), вялікі магістр Тэўтонскага ордэна ў 1282(або 1283)—1290. Паходзіў з заможнай мяшчанскай сям’і з Берна. У ордэн уступіў не пазней за 1270. У 1275 стаў комтурам канвента Кёніц (Хойніцэ), у 1277 — комтурам Цюрынгіі і Саксоніі. У 1287 літвіны нанеслі паражэнне ордэну ў бітве пад Рыгай, дзе загінуў і прускі магістр ордэна. Каб выправіць становішча, Б.ф.Ш. сабраў вял. войска ў Швабіі і Франконіі і на яго чале прыбыў у 1287 у Прусію. Быў ажыццёўлены новы адміністрацыйны падзел у Прусіі і Лівоніі. Новапрызначаны прускі магістр Майнгарт фон Кверфурт заснаваў наднёманскі замак Рагнета, які стаў апорай крыжакоў пры захопе Жамойці. Б.ф.Ш. выйшаў з Тэўтонскага ордэна падчас баявых дзеянняў у Палесціне і далучыўся да ордэна іаанітаў.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.